Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(61)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам

«ЦЯРПЕННЕ — НАЙВАЖНЕЙШАЯ ЧАСТКА ПРАЦЫ»
З катэхезаў айца Максімільяна Кольбэ
Постаці

НЕЗВЫЧАЙНЫ І НЕЗАМЕННЫ
Пераклады
Галерэя
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Постаці

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ
Нашы святыні

...ТОЛЬКІ КАСЦЁЛ
Memoria


БЕЛАРУСКІЯ ПАМЯТНЫЯ КРЫЖЫ ПАД ТАЙШЭТАМ
Постаці
Літаратуразнаўства
Асобы
Данута БІЧЭЛЬ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Нашы святыні
Мастацтва
Гісторыя

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ

Язэп ЯНУШКЕВІЧ

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ

Якубу Дадэрку —
першаму біскупу
Менскай дыяцэзіі — прысвячаецца

Заканчэнне. Пачатак у №2(60)/2012.

«На пажары харомаў не распісваюць...» Нібы пярэчачы гэтай народнай прыказцы, біскуп Дадэрка аздобіў касцёл шматлікімі роспісамі, фрэскамі, надпісамі, выявамі розных святых. Нават уласны партрэт не палічыў лішнім змясціць у прэзбітэрыі. Але найлепш зноўку даць слова тагачаснаму сведку — нават двум, паэту Уладзіславу Сыракомлю, які ў сваім слынным нарысе пра Менск цытуе «праемсійнае» выказванне яшчэ аднаго творцы, мастака Адама Шэмеша.

«З мноства старажытных каталіцкіх святынь у Мінску засталося ўсяго толькі тры ў месце і дзве на гарадскіх могілках. Найзнакаміцейшая з іх — езуіцкі касцёл, цяперашні катэдральны. Стаіць ён, мабыць, на тым месцы, дзе Уладзіслаў Ягайла заклаў першую каталіцкую святыню. У палове семнаццатага стагоддзя аселі тут езуіты; але набажэнства сваё адпраўлялі ў драўлянай капліцы — аж да 1700 года, у якім і пачалі ўзводзіць муры гэтага касцёла. Праз дзевяць гадоў яго асвяцілі. Святыня гэтая не была пышная, бо, незалежна ад даволі багатых ахвяраванняў, што адусюль прыбывалі і ўзрасталі, Мінская езуіцкая калегія не належала да самых знакамітых. Даволі сціплы касцёл, хоць і пабудаваны на відным месцы Высокага рынка, страляе ўгору дзвюма гатычнымі чатырохбаковымі, на чатыры ярусы, вежамі, а на плошчу выходзіць як бы ўнутранай галерэяй ці калідорам

Першым Мінскім біскупам быў прызначаны Якуб Дадэрка, віленскі пралат, кавалер ордэна св. Станіслава. Але перад самым заснаваннем Мінскай парафіі катэдральны касцёл стаў ахвяраю пажару ў палове 1797 года. Згарэла значная частка касцёльных рэчаў, што засталіся ад езуітаў.

…Дакладна не памятаю, у якім стане быў катэдральны касцёл у Мінску перад яго цяперашнім аднаўленнем; але пра гэта мне расказаў наш мастак пан Адам Шэмеш, які падчас апошняга нашага гасцявання згадзіўся таварышаваць у нашых вандроўках, а пасля даслаў асобную нататку пра тутэйшыя святыні. Вось яго ўражанне пра адбудову касцёла біскупам Дадэркам: «Дзіўнае ўяўленне меў гэты чалавек аб харастве і дасканаласці Божай святыні. Усё скляпенне ва ўсіх трох навах загадаў ён замаляваць карцінамі і сімваламі з Новага Запавету; сярэдзіну займае купал з калонамі, але яны так невыразна адмаляваны, што ні на кога не робяць аніякага ўражання. Усе гэтыя малюнкі на сценах выканаў мастак Анташэўскі, найлепшы на той час у Мінску. Дадэрка паўсюль пакінуў поўна розных надпісаў, то рэлігійных і містычных, то з мэтаю ўласнага самаўсхвалення. Ягоны партрэт у поўны рост змешчаны ў прэзбітэрыі, другі, меншы — у закрыстыі. Усюды было шмат галерэек, упрыгожанняў, нейкіх аксамітных фіранак, усюды панавала стракатасць, вока не мела на чым адпачыць, скрозь Дадэрка панавешваў бліскучых шкляных жырандоляў. У якім жа стылі было гэтае аднаўленне? Цяжка вызначыць. Хіба, можа, назваць яго ўласна «дадэркаўскім»! Дадамо, што такая стракатасць колераў дзіўна адбіваецца і ад нізкай падлогі, і ад змрочных сцен касцёла. Што ж да жывапісу — першае месца займаюць тут чатыры арыгіналы Чаховіча і адна ўдалая копія з яго. Ахарактарызуем жа іх падрабязна, спасылаючыся на меркаванне спадара Шэмеша, тым болей аўтарытэтнае, што той, хто яго выказвае, сам знакаміты мастак і сумленны чалавек, вольны ад дробязных поглядаў, якімі так часта кіруюцца нашы творчыя людзі»8.

 

Суседні з катэдрай дамініканскі кляштар быў перабудаваны кс. Дадэркам на палац біскупа. Новы Менскі біскуп вымушаны быў шукаць сродкі і на суфраганію, і на менскую капітулу. Пераймаючы ў нечым досвед мітрапаліта Станіслава Богуша-Сестранцэвіча, ён надзяліў мацнейшыя парафіі маёмасцю (крыніцамі прыбытку сталі вернутыя вёскі й маёнткі). Пралатуры заснаваў у моцных парафіях: барысаўскай, іказьніцкай, менскай, нясвіжскай, радашкавіцкай і слуцкай, а каноніі — у Докшыцах, Івянцы, Клецку, Ляхавічах, Нядзведзіцах і Цімкавічах. Заснаваў кансісторыю, дзеля якой адмыслова набыў новы будынак. Па стане на 1800 г. Менская дыяцэзія мела 57 кляштараў, 162 касцёлы, да якіх прыналежала 199 597 вернікаў.

Гэта ўсё — лічбы. А што можна сказаць яшчэ канкрэтнага пра найбліжэйшых паплечнікаў першага Менскага біскупа?

Дзякуючы рарытэтнай крыніцы — «Полацкаму палітычнаму (?!) календару на 1802 г.», можна пайменна аднавіць не толькі структуру, але і склад Менскай дыяцэзіі пры першым яе кіраўніку.

 

МЕНСКАЯ ДЫЭЦЭЗІЯ

Якуб Дадэрка, біскуп Менскі, інфулат Алыцкі, кавалер ордэнаў Белага Арла і св.Станіслава.

 

БІСКУПЫ–СУФРАГАНЫ

Суфраган менскі — Vacat.

Біскуп Мікалай Быкоўскі, пробашч катэдры.

 

КАПІТУЛА

Пробашч Мікалай Быкоўскі, біскуп.

Архідыякан Анупрэй Гзоўскі, віленскі канонік.

Дэкан Юзаф Катэнбрынг, берасцейскі канонік.

Схаластык Антось Букаты, кавалер ордэнаў: св. Ганны і св. Станіслава, інфулат ляхаўскі:

Захавальнік-кусташ Жыгімонт Ластоўскі, канонік інфлянцкі.

Кантар Тэадор Ваньковіч, архідыякан беларускі.

 

КАНОНІКІ

1. Юзаф Камінскі.

2. Шымон Трацэўскі.

3. Казімер Міцкевіч.

4. Вінцэсь Супіньскі, асэсар у Духоўнай калегіі.

5. Ігнась Дэнісэвіч.

6. Мацей Пазняк.

7. Ігнась Астроўскі.

8. Цыпрыян Чахорскі

9. Канцлер Міхал Цыдзік.

10. Сакратар Мацей Цеслякевіч.

 

КАНСІСТОРЫЯ

Генеральны афіцыял Жыгімонт Ластоўскі.

Суфраган Тэадор Ваньковіч.

 

АСЭСАРЫ

1. Мацей Пазняк, канонік менскі.

2. Цыпрыян Чахорскі, канонік менскі.

3. Юры Ёдка, пробашч заслаўскі.

4. Мацей Цеслякевіч, сакратар капітулы.

5. Сакратар Мікадзім Францкевіч9.


  1. Сыракомля Ул. Мінск: Нарыс (перакл. з польскай К. Лялько) // Сыракомля У. Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка / Уклад. і камент.: У. Мархеля, К. Цвіркі; Прадм. К. Цвіркі. — Мінск: Маст. літ., 1993. — С. 330—332.
  2. Kalendarz polityczny Połocki na rok Pański 1802. Połock, 1801(?). – b/p, [140 s.]


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY