Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(61)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам

«ЦЯРПЕННЕ — НАЙВАЖНЕЙШАЯ ЧАСТКА ПРАЦЫ»
З катэхезаў айца Максімільяна Кольбэ
Постаці

НЕЗВЫЧАЙНЫ І НЕЗАМЕННЫ
Пераклады
Галерэя
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Постаці

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ
Нашы святыні

...ТОЛЬКІ КАСЦЁЛ
Memoria


БЕЛАРУСКІЯ ПАМЯТНЫЯ КРЫЖЫ ПАД ТАЙШЭТАМ
Постаці
Літаратуразнаўства
Асобы
Данута БІЧЭЛЬ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Нашы святыні
Мастацтва
Гісторыя

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ

Уладзімір СОДАЛЬ

ДА 130-ГОДДЗЯ
З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ
ЯНКІ КУПАЛЫ

Да 130-годдзя з дня нараджэння

Да Бога ў касцёл святога Мацвея

Адзін час, у 1904–1909 гады, Луцэвічы жылі ў Бараўцах. Пра гэта напісаная мая кніжачка «Тут бачу свой край». Калі я збіраў звесткі пра гэты кут, аднаго разу падумаў: «А куды ж бараўскія католікі, а разам з імі і Луцэвічы, хадзілі на Імшу, у які касцёл?» Пацікавіўся пра гэта ў бараўскога люду. І пачуў: «А ў Халяўшчыну!.. Ездзілі ў Халяўшчыну... Там быў касцёл. Гэта за Астрашыцкім Гарадком».

Сёння гэты кут нам больш вядомы як Раўбічы. Даўней жа, у пару Купалавага юнацтва, увесь гэты абшар католікі называлі не інакш як Халяўшчына. Назоў гэты маляўнічы кут атрымаў у гонар тутэйшага шляхціца Лукаша Халявы, які калісьці падчас страшэннай навальніцы выратаваў абраз Маці Божай Карміліцы. З гэтай нагоды ў непаўторна маляўнічым куточку на высокім пагорку над ракою Вушачаю на пачатку XVII ст. быў збудаваны касцёл святога Мацвея. У гэтую святыню і хадзілі Луцэвічы з Бараўцоў. Гэты факт амаль невядомы вернікам раўбічскага касцёла. Але хай цяпер і яны ведаюць, што ў гэтым касцёле адзін час маліліся Богу бацькі і сёстры вялікага песняра, а разам з бацькамі, напэўна, і сам Ясь Луцэвіч — Янка Купала. Цяпер у гэтым касцёле працуе этнаграфічны музей, але вернікі з навакольных вёсак дамагаюцца, каб святыня зноў стала святыняю. Хай жа ў гэтым ім паспрыяе і песнярова імя.

 

Як звалі Янку Купалу?..

Неяк разгаварыліся мы з адным дасведчаным у рэлігійных канфесіях чалавекам. Дык ён і кажа мне:

— А Янка Купала быў католік?..

— Так, — кажу я, — католік.

— То чаго гэта вы яго завеце Іванам? Няма ў католікаў такога імя. І не было...

Вось неспадзяванка! Не ведаю, што і сказаць чалавеку. І праўда: чаго гэта нашага «Баяна» некаторыя Іванам завуць, калі ён — Ян, Янка, Янусь, Ясь.

Пацікавіўся ў Купалавай пляменніцы Ядвігі Раманоўскай, ці называлі нашага слыннага Янку Купалу Іванам у сям’і?

— Не, толькі Янкам, Яначкам... «Наш Янка», — казала матуля. Гэтак і толькі гэтак называлі яго Уладзіслава Францаўна, Паўліна Мядзёлка, Канстанцыя Буйло, Алаіза Пашкевіч (Цётка) дый шмат хто іншы.

То адкуль жа ўзяўся «Іван»? Маленькага Ясіка хрысцілі ў касцёле і павінны былі запісаць ці то Ясем, ці то Янам. Але, як ні дзіўна, у касцёльнай кнізе Дамінікаў сын запісаны Іванам. Іванам Дамінікавічам называлі яго афіцыйныя асобы. Для ўсіх жа блізкіх ён быў Янкам, Яначкам. І праўда, калі Янку Купалу называюць Іванам, то за гэтым імем — аніякай энергетыкі, нейкая пустка. Іншая справа, калі гавораць «Янка Купала». За гукамі гэтага імя паўстаюць купальскія вогнішчы, купальскія карагоды, купальскія песні... Рамантыка!

То адкуль «Іван»? Разважаю з святарамі. Тлумачаць: беларуская і польская мовы на Беларусі былі ў загане, у забароне пасля скасавання ў 1839 годзе ўніяцтва. Таму і ў Царкве, і ў Касцёле трымаліся афіцыйных пастулатаў расейшчыны. Расейшчына гэтая пашыралася і на імёны дзяцей падчас хросту. Па гэтай прычыне і Дамінікавага сына запісалі ў касцёльнай кнізе Іванам, хоць хросныя бацькі прапаноўвалі называць дзіця Ясем. Ды і ў каталіцкім календары імёнаў на дзень народзінаў Дамінікавага хлопчыка значылася імя Ян.

Гл. таксама:
Алена ВАЛЬЧУК :: ЯНКА КУПАЛА І БЕЛАРУСКІЯ СВЯТАРЫ-АДРАДЖЭНЦЫ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY