Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(61)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам

«ЦЯРПЕННЕ — НАЙВАЖНЕЙШАЯ ЧАСТКА ПРАЦЫ»
З катэхезаў айца Максімільяна Кольбэ
Постаці

НЕЗВЫЧАЙНЫ І НЕЗАМЕННЫ
Пераклады
Галерэя
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Постаці

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ
Нашы святыні

...ТОЛЬКІ КАСЦЁЛ
Memoria


БЕЛАРУСКІЯ ПАМЯТНЫЯ КРЫЖЫ ПАД ТАЙШЭТАМ
Постаці
Літаратуразнаўства
Асобы
Данута БІЧЭЛЬ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Нашы святыні
Мастацтва
Гісторыя

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ

* * *

— Мой Бог! Нашто ў дадатак церні
на й без таго суровы лёс?!
Але… ні гуку ў ночнай цемні,
дзе ў кожнага сваё мігценне
ліхтарні срэбнае нябёс.

 

ГАТЫЧНЫ ТРЫЯЛЕТ

Эсэнцыя

Страхі людскія, як птахі,
вострыя ў іх кіпцюры.
Нельга услых гаварыць:
страхі людскія, як птахі.

Ночныя крылаў узмахі
недзе ўжо блізка ўгары —
страхі людскія, як птахі,
востраць свае кіпцюры.

 

* * *

Калі здараецца хвіліна
і трэба нам выракаваць,
якую выбраць пуцявіну,
каб потым сораму не знаць,

каб зноў з душою лёгкай крочыць,
ёсць спосаб слушны: кожны раз
глядзецца ў матчыныя вочы,
што дзесь пакутуюць за нас.

 

ЛІСТАПАД

Узнёслую самоту Ліста
халодны вецер прашаптаў,
і восень разліла празрысты,
яшчэ няўпэўнены крышталь.

А клён з настаўленым
каўнерам
дзіравы парасон трасе,
і піша на рудой паперы,
як дагарае ў голым скверы
бурштын апошні пакрысе.

 

ВУЛІЧНАЯ ПАСТАРАЛЬ

Галлём счарнелым лезе дрэва
пад вокны з снежнае сяўбы.
Направа — груд намерзлы, злева —
ля шыбы ўюцца галубы.

Птушыны грай не знае гора
там, дзе людское ёсць жытло.
Яму паддашшы дорыць горад
і вуліц жоўтае святло.

Так добра раніцай замглёнай
зляцець, пад’есці у цяпле,
каб нехта радасна-ўлюбёны
крышыў на падваконні хлеб.

 

АКРАВЕРШ

Я не пранёс любоў у часе
Цнатліва, як найвышні дар.
Яна ў мяне даўно звялася,
Бо шмат каму прынёс ахвяр.
Енк не зацьміў дурныя вочы,
Калі ўцякаў я ад цябе,
Але цяпер і ўдзень і ўночы
Хаджу то ў смутку, то ў жальбе:
Адной табе я хвалі нёс
Юнацкіх найшчаслівых слёз.

 

* * *

Мы з табой — нібы зоркі ў мігценні:
уздыхне час апошняй тугой,
і занікнуць сляды, толькі цені
пасля нас павядуць карагод.

Мы з табой — два магічныя дрэвы —
скора знікнем без следу ў агні.
Попел здзьмухваюць ветру павевы,
засыхаюць без сіл карані.

Мы з табой — два пачуцці, два крыкі,
што зліліся ў каханне адно.
А яно, несмяротнае, звыкла
расчыняе ў бясконцасць акно.

 

1863

Знерухомела бледная поўня,
снег крывіцкай крывёй набрыняў,
і шыхтуецца шляхта ў пагоню,
люд сякеру ад дрэва адняў.

Гартам гора за даўкай гаркотай
крые край, дзе гарлае груган,
дзе сілкуе напевы гаротныя
калаўрот незагоеных ран.

Тут рунеецца гнеў на палетках,
і стаіць у паветры праклён,
хоць запхнуты ў быдлячую клетку,
каб нікому не быў ён чуцён.

Немажліва трываць, бо ўсё болей
упіваецца ў горла пятля,
каб давеку не зведалі волі,
каб забылі, чыя тут зямля.

.......................................................
Гонар продкаў ніколі не ўспомніць
той, хто сэрцам прынуку прыняў, —
і вымервае гоні пагоня,
і крывёй белы сцяг набрыняў.

 

* * *

Ах, як светла батлейкі-аблокі вялебнай плывуць талакой
над залітымі сонечным клёкам усплёскамі спелых палёў.
Як старанна да ранку стагуе сузор’і свае небакрай,
і штодзённа шчыруе ў прасторах руплівая рунь,
засяроджана-зеленакрылых узгоркаў імклівы разлёт
па-сяброўску спавіты маўкліваю блакітнавокай ракой.
У тры столкі нябыту згарнуты айчыны квяцісты абрус,
гоіць сэрца сваім дачарна спрацаваным шчымлівым палеткам.
І ніяк не нацешыцца Створца, не ў сілах разняць моцных рук,
і трымае, як жаўранка доўгачаканага ў звонкім зеніце,
напаёную Духам Жывым разняволеную Беларусь.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY