Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(61)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам

«ЦЯРПЕННЕ — НАЙВАЖНЕЙШАЯ ЧАСТКА ПРАЦЫ»
З катэхезаў айца Максімільяна Кольбэ
Постаці

НЕЗВЫЧАЙНЫ І НЕЗАМЕННЫ
Пераклады
Галерэя
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Постаці

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ
Нашы святыні

...ТОЛЬКІ КАСЦЁЛ
Memoria


БЕЛАРУСКІЯ ПАМЯТНЫЯ КРЫЖЫ ПАД ТАЙШЭТАМ
Постаці
Літаратуразнаўства
Асобы
Данута БІЧЭЛЬ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Нашы святыні
Мастацтва
Гісторыя

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ

Акраец жыцця

Я з першага чэрвеня — птушка свабоды:
Ніхто не начальнік ужо нада мной.
Сказаўшы апошняй прафесіі «Годзе!»,
Нарэшце пакінуў я шуфель з мятлой.
Камандую сам я сабою і часам.
Будзільнік-сабака не рве болей сон.
На яве лячу я паветраным асам
На хвалі натхнення ў творчы палон.
Ад сэрца радкі я кладу на паперу
Пад рыфму і рытм паслухмяным пяром.
Прымаю паклоны чароту, аеру,
Стракозы фліртуюць з маім паплаўком.
Раздольна мне дыхаць на хутары, дачы
Па волі магутнай і шчодрай Тварца.
І толькі сумленню дае справаздачу
Мой непадуладны акраец жыцця.

Чэрвень 2012 г., Ліда.

 

Ранак на Бацькаўшчыне

Па маладзенькіх промнях дня
У неба пот віецца парай.
Святлеюць сосны за папарам,
Дзе блізкая мая радня
Ля прадзедаў зямельку парыць.

А я, як Ясір Арафат,
Спавіўшы галаву хусцінай,
Кашу атаву канюшыны
Паблізу дзедаўскіх прысад
У звоне хмары камарынай.

Да вуснаў туліцца ручай
(У маленстве — дзедава крыніца),
Што з-пад алешніку бруіцца.
І аціхае мой адчай
З глытком гаючае жывіцы.

Пракосы ў кропельках расы
Трымцяць вясёлкаю на сонцы
І пах мядовы льюць бясконца...
Пасля пластую, блудны сын,
Ласунак матчынай кароўцы.

Упершыню падперазаў
Без бацькі сена воз духмяны.
І адпускаюць сэрца раны.
І з возам коціцца сляза
Любові, ўдзячнасці, прызнання...

 

Унукі і летнік

Усё давалася мне ў рукі,
А хлопчыка не клікаў «сын!»
Затое радуюць унукі —
Арлы Георгій і Максім.

На дачу на веласіпедах
Праз Навасёлкі так ляцім,
Што напужалі непаседы
Сабак галёканнем сваім.

А Гоша рэагуе брава
І на былога лёну сінь:
«Цвіло тут поле кучарава,
А сёння лысае зусім!»

Рыдлёўкай здабываю з градкі,
Прашу даць куркам чарвячкоў.
Нясуць для вока, для парадку,
Але... закопваюць цішком.

Ну што за змоўшчыкі малыя!
Калі злавіў я на мане,
«Яны ж, дзядулечка, жывыя!» —
Усцешваюць ужо мяне.

Вось каларадскіх бульбарэзаў —
У шклянцы я запёр жукоў,
А жыццядайныя гарэзы
Ў бульбоўнік высыпалі зноў...

Максімка кошку на трох ножках
Бязлапкай любасна назваў,
А шэрага катка — Цімошка,
І хатку ім пабудаваў.

Мы даглядаем іх старанна
І я ад шчасця п’яны ўшчэнт,
Бо труцца так ля ног аддана,
Бы я — кашачы прэзідэнт!

 

Спагада жывому — жыве

У раме аконнай аблокі
Па майскім блакіце плывуць.
Спакойна і мудра здалёку
Да сэрца ўспаміны нясуць.

Вось я, аблачынка дзяцінства,
Над лугам, над полем лятун,
Наскрозь прамяніста расхлістан,
Да ўпаду гуляю ў лапту.

На рукі мае па сасонцы
Сястрычка-вавёрка імкне.
Здаецца, разліўся я з сонцам,
А сонца ўлілося ў мяне.

Казяўцы з аслабленым цельцам
Заўзята майструю жытло
З лучынак, травінак і шкельцаў:
Хачу, каб жывое жыло!

Але за хмурынкамі хмары
Нахлынулі цёмных масцей
І — градам па хатцы, па марах
Дубасяць мацней і мацней.

Шчырую насуперак грому
І бліску маланак кругом...
Не выбіў спагады жывому
І сённяшні гром з перуном.

1–3 лютага 2011 г., Ліда.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY