|
|
|
№
4(78)/2016
Год Міласэрнасці
Святыя асобы
Вялікія містыкі
Пераклады
Лёсы духавенства
Прэзентацыя
Мастацтва
Літаратуразнаўства
Асобы
In memoriam
Юбілей
Паэзія
Прэзентацыя
Інтэрв’ю
Спадчына
|
Францішак Канановіч (1881 — 1954) — бацька польскага паэта, празаіка і перакладчыка Мацея Юзафа Канановіча, які сябраваў з Янкам Брылём, Уладзімірам Калеснікам, Максімам Танкам, перакладаў беларускую паэзію і прозу. Бацька Францішка Канановіча Юзаф (1839 — 1899) паходзіў з вёскі Дубраўка, быў чатыры разы жанаты, ад трох жонак меў 13 дзяцей. Другая жонка Юзафа, маці Францішка, Антаніна з Левашкевічаў (1844 — 1889) нарадзіла шэсць хлопцаў і дзвюх дзяўчат. Усе браты і сёстры жылі ў роднасці. Сын ад першай маці Юзэфы Валяр’ян выехаў у Амерыку і забраў да сябе сына Антаніны Браніслава — яны прысылалі братам і сёстрам грошы, дапамагалі пабудавацца, дакупіць зямлі. Канановічы жылі ў вёсцы сярод сялянаў, самі працавалі на зямлі, але былі роду шляхотнага, гербу «Радван». Усе Канановічы не маглі застацца на гаспадарцы, а таму ехалі ў свет і там будавалі сваё жыццё, стваралі сем’і, але наведвалі родных, сумавалі па Дубраўцы.
Францішак скончыў школу і працаваў памочнікам пісара ў валасных управах. У 1901 г. ён выехаў за старэйшым братам Каралем у Лодзь. Самаадукацыяй вывучаў польскую мову, атрымаў прафесію і працаваў у падатковай інспекцыі. Ажаніўся з дзяўчынай з высокага роду — Ганнай Мацінскай (1884—1975). Мелі яны траіх дзяцей — Ірэну, якая была медыкам, паэта і перакладчыка Мацея Юзафа, мастака Марка, які графічна ўклаў у выглядзе кола родавае дрэва Канановічаў. Усе Канановічы збіралі звесткі пра свой род. Брат Францішка Адам выехаў у Екацерынаслаўль, куды ў 1914 — 1918 гг. у бежанства заехала сям’я Францішка. Адам быў рымар і шавец, навучыў гэтаму рамяству Волеся, бацьку маёй сяброўкі Ані Чыгір. У 1930 — 1934 гг. Францішка Канановіча «выслалі» працаваць з Лодзі ў Навагрудак. Калі адтуль адправілі на пенсію, Францішак з Ганнай нейкі час жылі ў сям’і сястры Тафілі і Антона Гузеля ў Галубах. Успаміны пра самабытную сялянскую культуру вёскі, духоўнае аблічча сваякоў асабліва вартыя таго, каб беларускі чытач пазнаёміўся з гэтым сведчаннем сыноўняй любові да роднай зямлі, хоць і цяжка выбраць кароткі ўрывак з гэтых тэкстаў жыцця. Францішак Канановіч апавядаў, а дачка Ірэна запісвала ўспаміны бацькі, а ў камп’ютар усё перанесла ўнучка Гражына, дачка пісьменніка Мацея Юзафа і мая сяброўка. Францішак, Ганна, іх дачка Ірэна (замуж не выходзіла), пахаваны ў Варшаве. Мацей Юзаф і яго жонка Крыстына, іх сын Мацей Рымвід спачываюць у Лодзі. Сын Янак памёр і пахаваны ў Парыжы, там жывуць яго дзеці. Марак, Зося іх сын Пётр жылі ў Варшаве, пахаваныя ў Паб’яніцах. Данута Бічэль
Гл. таксама:
|
|
|
|