Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(78)/2016
Год Міласэрнасці
Святыя асобы

У МІЛАСЭРНАСЦІ НЯМА АЛЬТЭРНАТЫВЫ

СВЯТЫ — НЕ ВЫДАТНІК У БОГА
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Пераклады

НА ШЛЯХУ ДА ЯДНАННЯ

ВЕРШЫ
Лёсы духавенства
Прэзентацыя
Мастацтва
Літаратуразнаўства

ЧУЙНАЕ СЭРЦА
Асобы
In memoriam
Юбілей
Паэзія

НОВЫЯ ВЕРШЫ

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Прэзентацыя
Інтэрв’ю

«У МУЗЫЦЫ ПАВІННА БЫЦЬ ПЕСНАПЕННЕ...»
Спадчына

ДЗЕ ЛУКОНІЦА ЎПАДАЕ Ў ШЧАРУ

БЕЛЫ ЗВОН
(зімовая мярэжа)

Зіміць зямля. Тут час, як сон, свіціцца.
Мінуласць і наступнасць – эраўзлёт.
Так хочацца да Бога прытуліцца.
Але пралёг да Неба галалёд.

Баліць бальшак. Тут спее ўздым пад снегам.
Тут горка пахне Воляю здавён.
Прыб’юся птушкай ціхае суцехі –
І разгайдаю схаладзелы звон.

Стаіўся сум. Застылая завея…
Вячыста Воля расхінае век.
Чуйнуе ў сэрцы звонавым Надзея.
І ў зорцы. І ў дарозе. І ў траве.

* * *

За домам снег кулямі з вязаў падаў,
імжа ільдзяна шкрэблася ў вакно.
А недзе срэбразвонныя Каляды
кружыліся... Далёка і даўно.

Сляпая доля ўсхліпвала адчайна,
нібыта ў цемрадзь падала кулём.
Каго мой лес удома прывячае,
узмахваючы ўбеленым галлём?

Адсюль, з маёй далёкасці сірочай,
ні роду, ні народу не чутно.
Так б’ецца ў ноч адплаканая роспач —
сцінае стогн каляднае вакно.

Скавыча сум па-воўчы адзінотна
на месяц, што плыве ў пушчанскі Край
у снегавыя ўхутацца палотны,
замест мяне ўшчадрыцца ў зімаграй.

18.01.2016, Украіна

* * *

«У родным краі ёсьць крыніца
жывой вады».

М. Багдановіч

Твой шлях ад Менску да Гародні —
сувой-спакой.
У снезе сонным і халодным —
вагонь вякоў.

Твой шлях ні блізкі, ні далёкі —
узмах крыла.
Якою прывіднай і крохкай
зіма была.

Твой шлях ад снежня —
да бязмежжа, ад Краю ў рай.
У сцюжы спала незалежнасць,
Літвы пара.

Твой шлях пад зоркаю Венерай —
кахання спеў,
пад болем, страхам і бязвер’ем
уздым саспеў.

Твой шлях да помнае крыніцы
жывой вады.
Тут прыпыняюцца маліцца
сны-халады.

Твой шлях дамоў, да Веранікі —
сцямнеўся сад.
А ў шатах восені паніклай
трымціць краса.

Твой шлях ад Менску да Пагоні,
з прадоння ўвыш.
Ад вастрабрамскага бяссоння
да зор ляціш…

09.12.2001

Адраджэнне

Па-за ціхай завеяй,
за мінуласцю дзён
век сумежвае веі,
шлях мярэжна відзён.

Па-за белай заслонай,
за спамінам былым
пахаваны палоны,
пацішэлі грамы.

То ўзляціць завіруха,
то нямотна ўпадзе…
Кінеш покліч — ні зруху
не чутно анідзе.

Адгалосак мяцеліц
долі не развіне.
Сны да волі ляцелі.
Яве як развіднець?

За саслеплай завеяй —
невідушчыя дні.
Можа, свет прасвятлее…
Як сабе не зманіць?

27.02.2004


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY