![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||
№
2(104)/2023
![]() З нагоды юбілею
Літаратуразнаўства
Уладзімір КАРОТКІ,
Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ «ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА» МІКАЛАЯ ГУСОЎСКАГА Ў КАНТЭКСЦЕ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ТРАДЫЦЫІ ЭПОХІ РЭНЕСАНСУ Ad fontes
Нашы святыні
Постаці
З нагоды юбілею
Паэзія
Проза
Спадчына
Яніна ГРЫНЕВІЧ КАМПАНІЯ ПА ЗБОРУ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ НА СТАРОНКАХ ГАЗЕТЫ «КРЫНІЦА» Пераклады
|
Сярод беларускіх музычных калектываў, якія выконваюць духоўную музыку, яркай стылістыкай вызначаецца мінскі Госпэл-хор. 11 студзеня 2023 года музычнаму калектыву споўнілася 10 гадоў. У 2021 годзе мінскі Госпэл-хор стаў дыпламантам Міжнароднага харавога конкурса імя В. Роўды. У жніўні 2012 года каманда энтузіястаў пад кіраўніцтвам харавога дырыжора і вакаліста Паўла Шведава пачала ездзіць у Данію і іншыя краіны, будаваць кантакты з еўрапейскімі музыкантамі дзеля ўзаемнага абмену вопытам і развіваць новы для нашай краіны кірунак — госпэл-музыкі. У студзені 2013 года быў створаны мінскі госпэл-хор, музычным кіраўніком якога на працягу многіх гадоў быў кампазітар і выканаўца, харавы дырыжор, магістр мастацтвазнаўства Павел Шведаў. Ён разам з аднадумцамі заснаваў прыгожы музычны асяродак, дзе людзі разам спяваюць, духоўна ўзрастаюць і сябруюць. Хор браў удзел у Міжнароднай летняй школе госпэл-музыкі, у розных майстар-класах, развіваючы гэты яркі на фарбы і энергетыку музычны кірунак на Беларусі. Удзельнікамі хору з’яўляюцца католікі, праваслаўныя, пратэстанты і рэлігійна нейтральныя творчыя асобы. Хор выступае ў касцёлах, універсітэтах, у цэрквах, на дабрачынных канцэртах, у гарадскіх канцэртных залах, у клубах, парках, на фестывалях — усюды, дзе людзі жадаюць слухаць хрысціянскую музыку. «Наша мэта, — падкрэсліваў Павел Шведаў — распаўсюдзіць госпэл-музыку на тэрыторыі Беларусі і за мяжой. Для нас гэта глыбока духоўная і эмацыйна яркая музыка радасці і свабоды. І мы адчуваем сябе пакліканымі дзяліцца ёю, падбадзёрваем іншых людзей, натхняем іх адкрываць свае госпэл-хоры, духоўна расці і шукаць Бога. Спачатку людзі казалі нам: «Не, госпэл-музыка не падыходзіць для Беларусі: у нас не прынята шчыра ўсміхацца і вольна праяўляць свае эмоцыі, для нашай краіны больш характэрны традыцыйныя акадэмічныя спевы!» Але час паказаў, што нашы выступленні выклікаюць цікавасць і гарачы водгук у слухачоў.
Тры задачы вырашае наш хор у жыцці кожнага з харыстаў: асобасна-духоўны рост, прафесійнае музычнае развіццё, здабыццё сяброў і адносіны з імі. Гэта значыць, што кожны чалавек у хоры можа развівацца музычна, адкрываць сваё сэрца для мноства людзей, а таксама задумвацца над фундаментальнымі светапогляднымі пытаннямі пра Бога, пра сябе, пра сэнс жыцця. Паступова чалавек выяўляе ў сваёй асобе недасканалыя рысы, мяняе сваё мысленне і самаўдасканальваецца. Галоўныя патрабаванні да кожнага члена нашай каманды — душэўнае стаўленне да людзей і да зносінаў, прафесіяналізм. Евангелле — гэта ДНК нашага хору. Мы прыцягваем чалавека не да традыцый канкрэтных хрысціянскіх супольнасцяў, а да асноўных аспектаў служэння Хрыста: любові да Бога, міласэрнасці, дапамогі і суперажывання. У Госпэл-хоры мы выкарыстоўваем розную музыку, арганізуем канцэрты і паездкі для фармавання сяброўскага хрысціянскага асяродку. Мы лічым, што кожны чалавек таленавіты ад прыроды, ад Бога, кожны эстэтычна адораны, але многія людзі не вераць у сябе. Калі чалавеку нехта сказаў аднойчы: «Замаўчы! Сядзі ціха!», ён можа назаўсёды страціць цікавасць да самога сябе, да развіцця свайго таленту: мышцы ў целе заціскаюцца, чалавек перастае чуць свой голас напоўніцу. Мы дапамагаем людзям пераадольваць няўпэўненасць, страх, даем спецыяльныя практыкаванні, і паступова чалавек распяваецца, адчувае сябе больш упэўнена. Праз 2-3 гады заняткаў, чалавек пачынае спяваць вельмі ярка і выразна.
Іншыя асобы праяўляюць таленты да адміністравання, арганізацыі канцэртаў, праяўляюць сваю гасціннасць пры сустрэчах замежных сяброў, дапамагаюць гатаваннем ежы. Некаторыя выступаюць у ролі хормайстраў і развіваюць сваю творчасць далей асобна. У нас ёсць людзі з псіхалагічнай адукацыяй, мы ладзім трэнінгі, семінары. Слова «госпэл» у Беларусі новае для ўсіх, і мы яшчэ толькі фармуем нашу аўдыторыю. Публіка сустракае нас вельмі цёпла: людзі заўважаюць асаблівую атмасферу на канцэртах, светлыя вочы харыстаў, сонечныя вобразы музыкі. Мы ўдзельнічаем у такіх падзеях, як фестываль «7xGospel» (Кракаў), які праходзіць кожны год у кастрычніку; фестываль Gospelkirchentag у Германiі; фестываль госпэл-музыкі ў Санкт-Пецярбургу. Мінскі Госпэл-хор актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці сталіцы. Акрамя гэтага калектыву, у 2018 годзе быў створаны эстрадны хор «Імправізацыя». З сярэдзіны 2022 года мінскім Госпэл-хорам кіруе Ульяна Баландзіна, якая спявае ў хоры ўжо тры гады. «Для мяне самае галоўнае — бачыць, што людзі імкнуцца спяваць разам, — кажа Ульяна. — Прыемна бачыць, як загараюцца іх вочы, як удасканальваюцца іх вакальныя дадзеныя».
Эла Дзвінская.
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |