|
|
|
№
1(71)/2015
Жыццё Касцёла
Да 500-годдзя святой Тэрэзы ад Езуса
Sanctorum opera
Постаці
Пераклады
Паэзія
Асобы
З архіваў часу
Проза
Архітэктура
Проза
Спадчына
Літаратуразнаўства
Мастацтва
|
Пераклад урыўка з «Кнігі жыцця» св. Тэрэзы ад Езуса зроблены з iспанскага арыгiнала Libro de vida, надрукаванага ў кананiчным выданнi тэрэзiянскiх твораў: Teresa de Jesús. Obras completas, выдадзеных кармэлiтамi з кляштара Monte Carmelo de Burgos у 1982 годзе. Трэба памятаць, што гэта твор ХVI стагоддзя, напiсаны на стараiспанскай мове ў барочным стылі са шматлiкiмi архаiзмамi i сiнтаксiчнымi алітэрацыямi. Усе творы святой Тэрэзы напiсаны ў гаворкавай манеры, без захавання арфаграфiчных, а часта i граматычных правiлаў. Вядома, што пасля яе смерцi творы рэдагавалiся айцамi кармэлiтамi, якiя часта скажалi іх першапачатковы сэнс. Выданне, з якога рабiўся гэты пераклад, крытычнае, зробленае па першакрынiцах i рэкамендуецца для перакладу на замежныя мовы. Як вядома, святая Тэрэза не мела сiстэмнай адукацыi. Яна пачала пiсаць не столькi з уласнага iмпэту, колькi па неабходнасцi. Напрыклад, за жыццярыс яна ўзялася па парадзе свайго спаведнiка, бо, як яна сама адзначае, ёй заўсёды было вельмi цяжка вызнаваць на споведзi свае ўнутраныя духоўныя i мiстычныя перажываннi, i таму спаведнiк параiў ёй запiсваць iх на паперы. Так нарадзiлася «Кнiга жыцця» святой Тэрэзы. Апiсваючы сваё жыццё, св. Тэрэза не мела нiякай лiтаратурнай iнтэнцыi. Яна нават нiколi не перачытвала напiсанае i не папраўляла яго. Яе творы — гэта адвольная плынь думкi, якая перадае падзеi жыцця, духоўныя адчуваннi i мiстычныя перажываннi вельмi спантанным чынам. Яе жыццярыс — гэта простая гаворкавая размова, прычым адначасова з чытачом, з самою сабою i з Панам Богам. Менавiта гэта апошняе тлумачыць рэзкiя пераходы ад лагiчнага пераказу падзеяў да раптоўных усклiканняў i ўласных меркаванняў аб гэтых падзеях, а пасля — да мiстычных перажыванняў i Божых ацэнак тых жа падзеяў, якiя часам супярэчаць яе ўласным меркаванням. Таму, чытаючы творы святой Тэрэзы, трэба проста паддацца iм i пагадзiцца з тым, каб яе думка павяла нас за сабою, а, можа, узнесла да вяршыняў духоўнага перажывання вялiкай мiстыкi. Святлана Грэсві
Гл. таксама:
|
|
|
|