|
|
|
№
2(80)/2017
Да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў
Вялікія містыкі
У святле Бібліі
Гісторыя
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Мастацтва
Архітэктура
Пераклады
Мастацтва
Успаміны
Спадчына
Паэзія
Літаратуразнаўства
Прэзентацыя
Успаміны
Роздум
|
На стварэнне музыкі да словаў Францыска Скарыны мяне натхніў Адам Восіпавіч Мальдзіс. Год назад ён нагадаў мне, што ў 2017 годзе будзе адзначацца 500-годдзе беларускага кнігадруку. Адам Восіпавіч вельмі шмат расказаў мне і пра самога Францыска Скарыну, і пра яго пераклад кнігаў Бібліі, узгадаўшы і пра вядомы тэкст з прадмовы першадрукара да Кнігі Юдыты. У выніку мы дамовіліся пра тое, што я пастараюся напісаць музыку на гэтыя словы. Адам Восіпавіч даў мне арыгінальны тэкст Францыска Скарыны, а таксама яго сучасныя пераклады на розныя мовы. Самае цікавае, што менавіта старабеларускі арыгінальны тэкст мне спадабаўся найбольш, на яго я і напісаў музыку. Працаваць было нялёгка, бо гэта не верш. Больш за тое, да такога твора XVI ст. музыку трэба было пісаць адпаведную, таму я пастараўся стварыць стылізацыю грыгарыянскага харалу. Такім чынам і была мною напісаная музыка на словы Францыска Скарыны. За свой век я напісаў шмат кампазіцый на вершы айчынных і замежных паэтаў. Захапляюся нашай нацыяй, з якой выйшла столькі таленавітых людзей! Я ўдзячны Богу за гэтую працу, за натхненне, бо лічу, што сваім талентам кампазітара хоць крыху спрычыніўся да святкавання вялікай даты ў нашай айчыннай гісторыі і культуры.
Алег Чыркун,
Гімн
Гл. таксама:
|
|
|
|