Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(70)/2014

«ЁН ЖЫЎ СЯРОД НАС, МЫ БЫЛІ З ІМ...»
У кантэксце Бібліі

РУТ МААБІЦЯНКА
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Інтэрв’ю
Жыццё Касцёла

ДАРАГОЕ ЯЕЧКА ДА ВЯЛІКАДНЯ
Sanctorum opera
З архіваў часу
Постаці
Адукацыя
Мастацтва

НАЛЕЖЫЦЬ БЕЛАРУСІ...
Літаратуразнаўства

НЯБЕСНАЯ АПЯКУНКА З ВІЛЬНІ
Паэзія

ВЕРШЫ

ЦУД ПОБАЧ
Асобы

ВОІН І ФУНДАТАР
Рымскія святыні
Пазіцыя
Галерэя

Васіль ЖУКОВІЧ

ЦУД ПОБАЧ

Трыпціх

1
Не скажаш, быццам Елісей –
Святар пасрэдны ці стандартны,
Такі нібыта, як усе.
Не! Ён адметны, ён выдатны!

Душу узрушвае сваёй
Любоўю да людзей хранічнай,
Чаруе шчырасцю гранічнай
Ды беларускай гаманой.

О, мовы роднай гамана,
Жывая, гожая такая!
Запамінаецца яна,
Бо ў сэрца з вуснаў пранікае.

Святар камусь настрой падняў,
Надзеяй адарыў кагосьці…
Невыпадкова, як радня,
Ў яго штодня бываюць госці.

Яму вы — сёстры і браты,
Каго сюды вядуць дарогі
І хто не супраць дабраты
І узаемадапамогі.

Святар умее прыклад даць:
Дзеля царквы трымае соткі,
А іх жа трэба даглядаць,
Не так і мала іх – паўсотні.

Расце няблага бульба там,
Калі абробіш дбайна соткі.
Глядзіш, дабавяцца на храм
Хоць небагатыя ды сродкі.

Манах, дарэчы, і пчаляр,
Пчальнік ёсць у яго выдатны.
Хіба звычайны то святар,
Калі да спраў ён гэткі здатны?

Адведаў на сваім вяку
Мядоў усякіх я нямала,
Такога ж боскага мядку
Раней набыць не шанцавала.

Манах у клопатах жыве,
За ўсіх душой перажывае.
Нястомна роднай ён царкве
І мёдам грошы здабывае.

Хай самавіты чалавек,
Свабодны і немітуслівы,
Але ўвесь зямны свой век
Падобны да пчалы руплівай.

 

2
Туркі – вядомае сяло,
Жыве звычайна: жне ды сее…
Ну а вядомасць набыло
Ад спраў цудоўных Елісея.

Святар з малітваю прыйшоў,
Любві, надзеі, веры поўны,
Схіліўся чуйнаю душой
Над папялішчам над царкоўным.

Ён Богу й вернікам служыў,
У хаце сельскай у прыветнай
І неадступнай мрояй жыў,
Высокай мэтай запаветнай.

Нібыта голасам жывым,
Сваім нямым каменным крыкам
Падмурак спаленай царквы
І ў снах яго штоночы клікаў.

Не архітэктар ён, ды храм
Узняў да сонца адмысловы,
Праект не пазычаў, бо сам
Прыдумаў геніяльна – новы.

Не апісаць, як набываў
Кубоў за трыста лесу,
Як будаваў, перажываў
Сем год і поспехі, і стрэсы.

Ды з вераю – не бедаваць,
Яна душу заўжды сілкуе.
Бог дапамог пабудаваць
Царкву, прасветлую такую.

 

3
Яго спаткаў я толькі раз,
А ўражанне ў мяне – як быццам
Мы добра знаемся ўвесь час.
Той стрэчы трэ было адбыцца.

У сціплай хатачцы сваёй
Мяне ён стрэў усмешкай добрай –
І я адчуў: перада мной
Праўдзівы беларуса вобраз.

Адразу ўбачылася мне:
Надзейны ён, такі людзімы.
Я зразумеў крыху пазней,
Што ён – па сутнасці ранімы.

Прывык малітвеннік манах
Глядзець суровай праўдзе ў вочы:
Свет патанае ў грахах
І каяцца ні ў чым не хоча.

Люд прагне ў большасці сабе
Пустых відовішчаў і хлеба,
Матэрыяльны стог скубе,
Не падымае вочы ў неба.

За грошы можа ўсё прадаць
І родзічу свайму нагадзіць,
І бліжняга абрабаваць,
І другу ўчорашняму здрадзіць.

Ды смелай думцы не сатлець:
Заўсёды гэтак быць не можа,
Бо варта людзям захацець —
Бог д’ябла ўсюды пераможа.

 

*
Калі ж душу праймае боль,
Святар ідзе да пчол спачатку:
У грамадзе пчалінай больш,
Чым у людзей парой, парадку.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY