Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(54)/2010
Галерэя
Новая евангелізацыя
Постаці
Нашы святыні
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Постаці
Паэзія

ВЕРШЫ
Проза
Мастацтва
Кіно

ДЫВІЗІІ Ў НЯБЁСАХ
Юбілеі
Мастацтва

НАРАДЖЭННЕ СВЯТЛА
На кніжнай паліцы
Культура

МУЗЕЙ ПАЭТА І СВЯТАРА
Вачыма візітатара
Культура

СТАРАДРУКІ ВЯРТАЮЦЦА

Адвольны псальм

На струнах песенных святога пачуцця,
Ва ўсім, што дорага нам з нашага жыцця,
На струнах тоненькіх дрыготкага ліста
Давайце разам будзем славіць мы Хрыста!

На розных мовах, і памерлых, і жывых,
У словах, справах ці то ўчынках незямных
Спявайма дружна, так, каб знікла глухата,
Давайце разам будзем славіць мы Хрыста!

Па нотах звыклых, незвычайных і святых,
У рытмах плаўных і няўмерана крутых
Спявайма шчыра — хай адступіць немата.
Давайце разам будзем славіць мы Хрыста!

У гонар Пана, для збаўлення ўсіх людзей,
І проста так, не праяўляючы надзей,
Спявай, Сусвет, — няхай пануе дабрата.
Давайце разам будзем славіць мы Хрыста!

 

Мы прасілі

Мы прасілі ў Бога шчасця,
Чалавечага, зямнога, —
Каб нідзе ў жыцці не ўпасці,
Каб у рай вяла дарога.

Мы прасілі ў Бога хлеба,
Дыяментаў і багацця, —
Каб ва ўсім спрыяла неба
І дастатак быў у хаце.

Мы прасілі ў Бога ласкі —
Для сябе, для нашых блізкіх, —
Каб жыццё было як казка —
Ад пачатку, ад калыскі.

Мы прасілі ў Бога сілы,
Наймацнейшага здароўя, —
Каб узносілі нас крылы,
Каб прымалі ўсё з любоўю.

Мы заўсёды шмат жадаем
І ўсяго хацелі многа...
А калі ў сябе спытаем,
Што зрабілі мы для Бога?

 

Ля касцёла цудадзейная крыніца

Ля касцёла цудадзейная крыніца —
Кожнаму дастанецца глыток.
Прагнуць людзі там ачысціцца, напіцца.
Кліча пілігрымаў той куток.

А вада цурчыць, бяжыць заўжды нястомна
З чыстай і спагадлівай рукі,
З таямнічых, неспасцігнутых прадонняў —
Да людзей бяжыць, не да ракі.

Там да кожнага прыходзіць спадзяванне.
Хай нам дапаможа Боскі цуд.
Хай вада нам прынясе выратаванне,
Душы хай пазбавіць ад пакут.

Ля касцёла цудадзейная крыніца —
Там не толькі новых сіл прыток —
Там пачуеш звон нябеснае званіцы,
Веры нашай чыстай там выток.

 

* * *

Каля касцёла ў задуменні
Стаіць, хвалюецца юнак,
Ды пад гатычныя скляпенні
Зайсці не можа ён ніяк.

Яго адолела сумненне
У тым, што трэба з Богам быць,
Што чалавеку ад з’яўлення
Ніяк без веры нельга жыць.

Сябры казалі, быццам можна
Шчаслівым быць і без Імшы,
Лавіць удачу ў дзеі кожнай —
Не трэба думаць аб душы.

Юнак ніяк не знойдзе сілы
Пераступіць за той парог,
Дзе чалавек здабудзе крылы,
І дзе яго пачуе Бог.

Ды прыйдзе час — час немінучы, —
Калі юнак увойдзе ў храм —
Пад спеў узнёслы, неўміручы
Свой паратунак знойдзе там.

 

* * *

Прыціх бясконцы нудны шум,
Ад стомы засынаюць дрэвы,
Знікае элегічны сум,
Птушыных не чуваць напеваў.

Вакол пануе цішыня,
Ад сэрца адступае скруха,
Дыхнула раптам цеплыня,
І я адчуў прысутнасць Духу.

Усё маўчыць — пяе жыццё.
Тут я зусім не адзінокі:
Са мною побач мой касцёл
У стылі позняга барока.

 

Паданні пра крыж

Ля ціхай рэчкі на пагорку
Здаўна стаіць каменны крыж.
Людскую чуе ён гаворку
Пра Тураў стольны і Нясвіж.

І моўчкі слухае легенды,
Якія творыць грэшны люд,
Пра тыя ж грэцкія календы,
Пра тое, што бывала тут.

Тут паўтараюць слова ў слова
Прыгожы выдуманы сказ.
У ім геройская аснова —
Відочна кніжная якраз.

Даўно забылі пра здарэнне —
Такіх на свеце не злічыць.
І не відаць вякоў тых ценю.
А крыж — пазнака іх — маўчыць.

Разгадваць будзем да магілы
Сівой мінуўшчыны сляды,
А крыж ёсць сімвал Божай сілы —
Пра гэта памятай заўжды.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY