Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(109)/2024
Юбілеі
«БЫЦЬ СВЕДКАМ ЛЮБОВІ»
Інтэрв’ю Крыстыны ЛЯЛЬКО з біскупам Аляксандрам ЯШЭЎСКІМ, генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Асобы

ПАТРАБАВАЛЬНЫ ПАПА
Гісторыя
Спадчына

ІКОНЫ Ў ХАЦЕ БЕЛАРУСАЎ
Постаці
Спадчына
Мастацтва
Інтэрв’ю
«ЗЛІЕЦЦА ДУХ МОЙ З ДАЛЛЮ СПЕЎНАЙ»


ВЕРШЫ
Пераклады

«КРЫВАВЫЯ САНЕТЫ»
Літаратура

УРЫВАК З «ПАМЯТНАЙ КНІЖКІ»

ВЕРШЫ
Дэбют

ВЕРШЫ
Пераклады

ЛІМОНЫ З СІЦЫЛІІ

№3(109) 2024

 
  

  • Гэты нумар часопіса пачынаецца публікацыяй размовы Крыстыны Лялько з генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Аляксандрам Яшэўскім з нагоды яго залатога юбілею.

  • У рубрыцы «Асобы» друкуецца ўрывак з кнігі «Патрабавальны Папа» польскага святара і публіцыста кс. Робэрта Скшыпчака ў перакладзе Крыстыны Лялько (працяг).

  • Рэстаўратар Ігар Сурмачэўскі ў артыкуле «Вялікае італьянскае падарожжа Яна Паца (1597–1598 гг.)» апавядае пра пілігрымку беларускай магнацкай кавалькады ў Вечны горад (заканчэнне).

  • Мастацтвазнаўца Галіна Флікоп-Світа ў артыкуле «Іконы ў хаце беларусаў» разважае пра рэгіянальныя і канфесійныя асаблівасці ўладкавання абразоў у інтэр’еры сялянскага жытла (заканчэнне).

  • Сяргей Чыгрын у артыкуле «Першыя айцы езуіты ў Альбярціне» апавядае пра адметную дзейнасць гэтых манахаў на Слонімшчыне.

  • Кандыдат філалагічных навук Алесь Жлутка ў даследаванні «Доктар Францішак і доктар Лютэр…» разважае пра невядомыя старонкі ў дзейнасці знакамітага першадрукара.

  • Гісторык мастацтва Дзмітрый Моніч у артыкуле «Абраз Яна Дамеля з нясвіжскага фарнага касцёла…» піша пра складанасці атрыбуцыі гэтага ўнікальнага твора, які захоўваецца ў мастацкім музеі Беларусі.

  • Мастацтвазнаўца Надзея Усава ў эсэ «Касцёл у Вішневе на карціне Майсея Сляпяна „Цішыня“» апавядае пра амаль невядомага беларусам творцу і яго працы.

  • Літаратуразнаўца і паэтка Аксана Данільчык у інтэрв’ю «Зліецца дух мой з даллю спеўнай» размаўляе з выдатнай беларускай паэткай Раісай Баравіковай пра яе духоўныя арыенціры. Тут жа змешчаны вершы Раісы Баравіковай.

  • Вядомы даследчык літаратуры, паэт Міхась Скобла прапануе чытачам свае пераклады санетаў класіка славацкай літаратуры Паўла Гвездаслава, якія вельмі сугучныя праблемам сучаснага свету.

  • Паэт, эсэіст Леанід Дранько-Майсюк друкуе ўрывак з «Памятнай кніжкі», у якім разважае пра кнігу Усевалада Сцебуракі «Беларускія зоркі». Тут жа друкуюцца вершы з гэтай кнігі.

  • У рубрыцы «Дэбют» змешчаны вершы Магдалены Лаеўскай.

  • У рубрыцы «Пераклады» Аксана Данільчык прапануе ўвазе чытачоў свой пераклад апавядання «Лімоны з Сіцыліі» італьянскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Луіджы Пірандэла.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY