Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(77)/2016
Год Міласэрнасці

ПАЙСЦІ НА БОЛЬШАЕ
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Інтэрв’ю

КАТАЛІЦКАЯ АДУКАЦЫЯ Ў РЭЛІГІЙНА НЕАДНАРОДНЫХ ГРАМАДСТВАХ
Адукацыя
Асобы
Мастацтва

ЗАЎТРА ЗДАРЫЦЦА ЦУД
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Успаміны
Інтэрв’ю

ЗБАЛЕЛАЯ ЛЮБОЎ

ВЕРШЫ
З архіваў часу

З ВЕРАЮ Ў СЭРЦАХ
Маналог святара

ДЗЕ МАЯ ПАРАФІЯ, ТАМ МАЯ РАДЗІМА
Спадчына

З НАЙЯРЧЭЙШЫХ СУЗОР’ЯЎ
Асобы
Псіхалогія

РАМАН НА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ

* * *

Асенні дзень — гняце, як успаміны,
Як сумныя вяртанні дзён былых,
Даўно памерлых, але ўсё жывых,
Як свечка над самотнай дамавінай.

На сонца хмары сунуцца, як здані, —
Не адвядзеш смяротнаю рукой.
Мінулае ўстае сцяной такой
І перад будучым шукае апраўдання.

* * *

Божа, у гэтым свеце пакутным,
У гэтым хаосе сусветнай ілжы
Перад Табою не дай быць адсутным —
Божа, паверыць дапамажы...

* * *

Вецер ірве лістоту,
Яблыню хіліць ніц,
Неба нясе самоту
Хмарамі без навальніц.

Верасня цвет верасовы
Мёдна вясну нагадаў,
Лета замкнуў на засовы —
Службу кастрычніку здаў.

Лён вытрасае кастрыцу,
Кужалю сняцца шаўкі:
Восень лагодзіць скарыцца —
З ёй ваяваць не з рукі.

Бо як не сёння, дык заўтра
Песня нахлыне з нябёс —
Вырай той песні аўтар,
Вырай, мой спраўджаны лёс.

Вырай, што й сам не знае
Ўсіх незямных высноў:
Ці ён навек адлятае,
Ці, можа, вернецца зноў?

Што ж, браце мой кастрычнік,
Я аб адным папрашу:
На ветры, для восені звычным,
Не ледзяні душу.
А далягляд заімглёны
Не назаўжды — і якраз
Будзе святлом блаславёны
Восені мудры час!..

* * *

Сонечны сон быў — палетак даспелы:
Колас да коласа шэпча хвалу
Плоднай зямлі, а на ўзмежку прысела
Сейбіта стома — з прыспешкай жніву.

З ёю наўпобач і я прымасціўся:
Можа, ашчадзіцца й мне хоць скрылёк
Сейбіцкай долі, — і згодна свяціўся
Кропелькай неба мой брат-васілёк.

Сонечны сон быў... Палетак даспелы...
Ранкам прачнуўся, — а дзе ж ураджай?
Ціха зярнятак сям’я адляцела, —
Дзе яны ўзыдуць? — Не знаю, на жаль...

* * *

Я часта непакоюся ў журбе:
А раптам вершы знікнуць, і паэзію
Камп’ютар хціва ў сеціве зграбе
І з музаю пачне гуляць гарэзліва, —

Як з матыльком павук... І што тады
Маёй душы, самотнай беспрытульніцы?
Як дагукацца, адшукаць сляды
Абранцаў мовы роднай — слоў матуліных?

Як з полем жніўным мне пагаварыць,
Як пашаптацца з лугавымі зёлкамі,
Як неба ад зямлі абараніць,
Спавітай змрочнай ядзернай вясёлкаю?

І як адтуль, з міжзор’я, хоць бы раз,
Вярнуўшыся, паслухаць: вольным голасам
Гамонячы, ідуць, як і было пры нас,
І Караткевіч, і Купала з Коласам...

Давай жа, будучы камп’ютар-графаман,
Згаджайся на дамову непарушную:
Жывое слова не заводзь у зман, —
Каго яно парадуе, бяздушнае...

СПАКУШЭННЕ

Калі няспраўджаных памкненняў міражы
Цяжкою скрухаю на сэрца ападалі,
Калі здавалася: ці ёсць патрэба жыць,
Жабруючыся з вечнасцю гадамі,
Калі пятлёй дарога — як сіло,
Зімою далю снегірову — душыць,
А д’яблава высвечвае табло,
Што ты ідзеш па моры, як па сушы,
Калі спакуснік ставіў лёс на кон,
Калі ўжо ты амаль яму паверыў,
Гатовы ў храме жыць, дзе ні вакон
І на сямі замках да выйсця дзверы... —

Тады зямля адкрыла мне сакрэт, —
Прабачце, калі вам ён без патрэбы:
Я ў песню адыходзіў, як у свет,
Затоены далёкім зорным небам...

СОСНЫ

Гамоняць з ветрам сосны,
Майго юнацтва сёстры,
Аб днях, у вечнасць зніклых,
Калі я быў вялікі,
Стаяў між іх, сасёнак,
Што выраслі з пялёнак,
Ды ў кволым пакаленні
Былі мне па калені...
А сёння перад імі
Хто я — пры іх уздыме?!
Бор неба падпірае,
Паглядам вымярае
Мяне: няўжо той самы? —
І з ветрам вытрасае
Мне юныя ўспаміны
І, пэўна, прыпасае
Сасну на дамавіну...


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY