Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(56)/2011
Жыццё Касцёла

Інтэрв’ю
ВЕРА & SOCIUM

Галерэя
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Мастацтва
На кніжнай паліцы

АХОЎНАЯ СЦЯНА БЕЛАРУСІ
З архіваў часу

«ЛЮСТЭРКА ЭПОХІ...»

ЛІСТАВАННЕ
Постаці
Кантрапункт
На кніжнай паліцы

УРОК СВЯТОГА ЯЗАФАТА
In memoriam


ЁН ШУКАЎ ІСЦІНУ...


ВЯЛІКІ КОНАН


АДМЕТНЫ ПОЧЫРК


ПАКЛІКАНАЯ


ВЕРШЫ


«СЛОЎ РАСПАГОДЖАНАЯ ДАЛЬ...»
Пераклады

ВЕРШЫ
Мастацтва

У ГЭТАЙ КРАІНЕ...
Вачыма візітатара

ORDO FRATRUM PRAEDICATORUM

Крыстына ЛЯЛЬКО

ПАКЛІКАНАЯ

Валянціна Коўтун і Крыстына Лялько
падчас сустрэчы з папам Янам Паўлам ІІ.
Кастэль Гандольфа, верасень 1995 г.
Фота Артуро Мары.

«Напэўна, гінуць ад маланак // найлепшыя з высокіх дрэў», — напісала ў адным з ранніх вершаў Валянціна Коўтун. Кажуць, што сапраўдныя паэты — гэта яшчэ й прарокі, асабліва ў дачыненні да ўласнага лёсу. Валянціна Коўтун была сапраўднаю, самабытнаю паэткаю, выдатнаю пісьменніцаю, перакладчыцаю... Смерць, як тая нечаканая белая маланка ўдарыла ёй у сэрца, выхапіла з шумлівага лесу жыцця ў самым росквіце творчых сілаў, перакрэсліўшы, абарваўшы гэтулькі няздзейсненых задумаў і планаў... Яе паэзія ад самага пачатку ўражвала сваёю складанаю метафарычнасцю, свежаю запамінальнаю вобразнасцю, узнёслаю афарыстычнасцю думкі. Валя была арыгінальнаю і непаўторнаю як у творчасці, так і ў жыцці: кожны дзень яе зямнога жыцця быў творчы... У рамане «Крыж міласэрнасці» «гродзенская самотніца» Эліза Ажэшка гаворыць сваёй маладзейшай сяброўцы, галоўнай гераіні рамана Алаізе Пашкевіч (Цётцы) пра тое, што «творчасць — гэта цуд, большы за ўсе скарбы свету». Для самой аўтаркі рамана творчасць заўсёды была найвялікшым і найдаражэйшым скарбам. Яго памнажэнню Валя аддавала ўсе свае сілы і ўсю сябе. Творчасць была яе крыжам міласэрнасці, і яна несла яго ахвярна і годна.

Яна была вельмі працавітая. Калі ёй не пісалася, Валя брала ў рукі пэндзаль. Засталіся яе экспрэсіўныя, адметныя малюнкі і карціны.

Валянціна Коўтун адышла ў вечнасць 30 красавіка, у суботу, напярэдадні свята Божай Міласэрнасці... Увесь каталіцкі свет рыхтаваўся да беатыфікацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, з якім Валі пашчасціла сустрэцца ў 1995 годзе. Тады яна падарыла Святому Айцу другую частку рамана «Крыж міласэрнасці», якая была толькі што надрукавана ў часопісе «Полымя». У той час Валянціна Коўтун узначальвала Усебеларускі жаночы фонд імя Еўфрасінні Полацкай, тады ўжо думала пра будучы раман «Пакліканыя», прысвечаны святой асветніцы... Пра Алаізу і Еўфрасінню, пра дзвюх слаўных дачок беларускай зямлі Валя й распавяла на той сустрэчы ў Кастэль Гандольфа, пра якую пасля згадвала так часта і светла...

Не бывае нічога выпадковага ў гэтым жыцці... Крыж міласэрнасці да канца спраўдзіўся ў Валіным лёсе. Хочацца верыць, што яе душа, якую Бог паклікаў да сябе напярэдадні беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, мае ў небе свайго надзейнага заступніка.

Крыстына Лялько

Гл. таксама:
Валянціна КОЎТУН :: ВЕРШЫ ::
Ірына БАГДАНОВІЧ :: «СЛОЎ РАСПАГОДЖАНАЯ ДАЛЬ...» ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY