Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(107)/2024
Асобы

ПАТРАБАВАЛЬНЫ ПАПА
З жыцця Касцёла
Гісторыя
Постаці
Нашы святыні
Спадчына

ВЕРШЫ
Літаратуразнаўства
На кніжнай паліцы

ЯШЧЭ АДНО ІМЯ...
Спадчына

ІКОНЫ Ў ХАЦЕ БЕЛАРУСАЎ
Мастацтва

«НА БОЖУЮ ХВАЛУ…»
Проза

БАРАНАЧНІЦА ВЕРА
Прэзентацыя
Паэзія

ВЕРШЫ
Успаміны

БЕЛАЯ СТУЖКА ДАРОГІ
Асобы
Культура

№1(107) 2024

 
  

  • Гэты нумар часопіса пачынаецца ўрыўкам з кнігі «Патрабавальны Папа» польскага святара і публіцыста кс. Робэрта Скшыпчака, якая была выдадзена да гадавіны адыходу Папы Бэнэдыкта XVI у вечнасць.

  • Увазе беларускіх чытачоў прапануецца арт. польскага дамініканіна Паўла Крупы ОР «Інквізіцыя. Паміж міфам і праўдаю» (пераклад з польскай мовы Ю. Шэдзько).

  • Рэстаўратар І. Сурмачэўскі ў арт. «Вялікае італьянскае падарожжа Яна Паца (1597–1598 гг.)» апавядае пра пілігрымку беларускай магнацкай кавалькады ў Вечны горад.

  • Літаратуразнаўца С. Чыгрын у эсэ «10 фактаў з жыцця экзарха Антона Неманцэвіча» распавядае пра цікавую асобу першага экзарха Беларускага Экзархату Грэка-каталіцкай Царквы, доктара тэалогіі і права, рэлігійнага і грамадска-культурнага дзеяча.

  • В. Барысенка ў арт. «З гісторыі цудадзейнага абраза Маці Божай з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве» піша пра адзін са шматлікіх цудадзейных абразоў у касцёлах Беларусі, культ якіх мае лакальны характар.

  • Кандыдат філалагічных навук І. Багдановіч у арт. «Паэт і святар Юзаф Маралёўскі» апавядае пра яшчэ адну выбітную постаць паэта-святара, чыя творчасць не знаёмая шырокаму колу чытачоў — тут жа друкуецца падборка вершаў паэта-святара.

  • Доктар філалагічных навук, прафесар Ж. Некрашэвіч-Кароткая ў літаратуразнаўчым даследаванні «Звярыныя гратэскі ў паэтычнай культуры славянаў…» цікава параўноўвае фальклорныя і літаратурныя тэксты, звязаныя з народнай абраднасцю і хрысціянствам.

  • У рубрыцы «На кніжнай паліцы» друкуецца водгук кс. д-ра Ю. Дразда «Яшчэ адно імя…» на кнігу кандыдата гістарычных навук Р. Зянюк «Ксёндз Юзаф Барадзюля», якая выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто».

  • Мастацтвазнаўца Галіна Флікоп-Світа ў арт. «Іконы ў хаце беларусаў» апавядае пра рэгіянальныя і канфесійныя асаблівасці ўладкавання абразоў у інтэр’еры сялянскага жытла.

  • Вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Л. Сысоева ў арт. «На Божую хвалу» піша пра творы сакральнага мастацтва Беларусі XVI–XIX стст.

  • У рубрыцы «Проза» змешчаны творы выдатнага беларускага паэта, эсэіста Л. Дранько-Майсюка.

  • Літаратуразнаўца А. Брусевіч у эсэ «Прастора, прыдатная для палётаў» піша пра новую кнігу паэзіі А. Данільчык «Час знешняй адсутнасці».

  • У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы Э. Акуліна і вершы А. Дуброўскага-Сарочанкава.

  • Вядомы беларускі празаік У. Ягоўдзік у нарысе «Белая стужка дарогі» дзеліцца сваімі ўспамінамі пра народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

  • 80-годдзю выдатнага беларускага мастака і мастацтвазнаўцы, этнографа і культуролага М. Раманюка прысвечана эсэ М. Купавы «Школа Міхася Раманюка».

  • Э. Дзвінская прапануе ўвазе чытачоў свае нататкі «У Доме-музеі Моцарта ў Вене», у якіх разважае пра плённае ўздзеянне музыкі на духоўны стан чалавека.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY