Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(101)/2022
У кантэксце Бібліі
Нашы святыні
Ірына БАГДАНОВІЧ
ПРАЗРЫСТАЯ КАЛОНА
Мастацтва
Спадчына
Паэзія

ЦУДОЎНАЕ
Постаці

«КСЁНДЗ РУСАК»
Літаратуразнаўства
Культура

Ірына БАГДАНОВІЧ

ПРАЗРЫСТАЯ КАЛОНА

Праўдзівае здарэнне ў Ружанцовай пілігрымцы
да Маці Божай Будслаўскай у першую суботу месяца,
з якой распачалася навэнна духоўнай падрыхтоўкі
да срэбнага юбілею каранацыі Яе цудоўнага абраза,
1 кастрычніка 2022 г.

Вітай у слаўным Будславе, Марыя,
Узрушаных, шчаслівых пілігрымаў!
Твой Матчын позірк сэрцы нам адкрые,
Абгорне ласкай, як цяплом кілімаў,

Што з сонечных і зорных нітак-промняў
Нябёсы ткуць для нас цудоўным чынам,
Каб сэрцу стаць адчыненай гасцёўняй
Для радаснай сустрэчы з Тваім Сынам.

Плывем з Табой, Каўчэгам Запавету,
Ў часе патопу сённяшнім суровым.
О Брама Неба, вызначай нам мэту!
Дай ратавальны круг свой ружанцовы!

Прыткнуся тут да кратак спавядніцы,
Хрысту аддаўшы ўсе свае правіны,
Узняўшы дух апалы… Час маліцца
Плыве да Неба ўзрушанай лавінай…

Касцёл паўнюткі малітоўным людам,
Тулюся ў лаўцы збоку за калонай,
Не бачу алтара… Ды нейкім цудам
Гаворыць проста сам Пан Бог з амбоны!

Ксёндз арцыбіскуп ўсявышняй воляй
Перамяніў прастору словам Божым,
І мой духоўны зрок з усёй патоляй
Святой Імшой напоўніўся… Прыгожы

Абраз свяціўся ласкай прамяністай,
Слаў з алтара Хрыстос благаслаўленне,
Калона прада мной была празрыстай —
Празрыстай лінзай веры!.. Не каменнем!..

Я бачыла алтар і цудадзейства,
Што моцай Духа чыніцца Святога,
Бо не залежыць аніяк ад месца,
Дзе ты сядзіш, твая сустрэча з Богам…

Укленчыўшы ў малітве ружанцовай,
З усімі пілігрымамі малюся:
Будзь нам ад ліха ўсякага аховай,
О Каралева Неба й Беларусі!

Ірына Багдановіч

1–5 кастрычніка 2022 г.

Гл. таксама:
ЮЗАФ СТАНЕЎСКІ :: ЗВАРОТ МІТРАПАЛІТА МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАГА АРЦЫБІСКУПА ЮЗАФА СТАНЕЎСКАГА З НАГОДЫ ПАДРЫХТОЎКІ ДА СВЯТКАВАННЯ 25-ГОДДЗЯ КАРАНАЦЫІ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY