Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(37)/2006
Галерэя

МАЗАІКІ РАВЭННЫ
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ

СВЯТЫ АЙЦЕЦ

АДЛЮСТРАВАННЕ ЧАСУ
З жыцця Касцёла
На шляху веры
Haereditas

СВЯТЫ БЭНЭДЫКТ НУРСІЙСКІ
In memoriam

ПТУШКІ І ГНЁЗДЫ

НЕПАРЫЎНАСЦЬ

«СЭРЦА МАЁ СТАМІЛАСЯ...»

АКНО ДЛЯ МАТЫЛЬКОЎ
На кніжнай паліцы

ДАРАГІ ПАДАРУНАК
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

СВЯТАЯ КРЫНІЦА
Кантэкст
З архіваў часу

БЕЛАРУСЬ КСЯНДЗА ЖЫСКАРА

БЕЛАРУСЬ
Мастацтва

УЛЮБЁНЫ Ў СВОЙ КРАЙ

Аксана ДАНІЛЬЧЫК

НЕПАРЫЎНАСЦЬ

ахвярую Янку Брылю

сённяшнім сінім днём
я буду пісаць пра спелыя яблыкі
якія вяртаюцца з нябесных вышыняў быццам
ў запаволеным сне
так быццам у запаволеным сне
павольна-павольна
яны апускаюцца да зямлі
затрымлівацца на ўзроўні яблыні
потым на ўзроўні маіх вачэй
я адчуваю як расцякаецца цукар
пад празрыстай жоўтай скуркай
я ніколі не зразаю скурку
без яе яблыкі губляюць сваю ахоўную абалонку
і вось яны падаюць
мякка-мякка
не разбіваюцца а кладуцца ў траву
іх пазбіраюць новыя ўнукі
а новыя бабулі панясуць іх да Бога
свянцоныя яблыкі
Мір
Іспас

17.08.2006.

 
Гл. таксама:
:: У ВЯНОК ПАМЯЦI ЯНКУ БРЫЛЮ ::

Для друку
Для друку


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Akavita Rating All.BY