![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||
№
2(100)/2022
![]() Данута БІЧЭЛЬ
СОТАМУ НУМАРУ ЧАСОПІСА «НАША ВЕРА» У кантэксце Бібліі
Сведчаць архівы
Ксёндз Кірыл БАРДОНАЎ
СЦВЯРДЖЭННЕ НЕСАПРАЎДНАСЦІ СУЖЭНСТВА МАГІЛЁЎСКАЙ РЫМСКА-КАТАЛІЦКАЙ КАНСІСТОРЫЯЙ... Спадчына
Францыск СКАРЫНАПРА(Д)ВЕРШЫ Пераклад Алеся Бразгунова Нашы святыні
Ігар СУРМАЧЭЎСКІАЗДАБЛЕННЕ ІКОНЫ БУДСЛАЎСКАЙ БАГАРОДЗІЦЫ Ў 1632–1783 ГГ. Асобы
Язэп ЯНУШКЕВІЧ
«КОЖНЫ ДЗЕНЬ ЗАЦІРАЕ СЛЯДЫ ДНЯ ПРАЖЫТАГА…» СЛОВА ПРА ЭДВАРДА ПАЎЛОВІЧА — МАСТАКА-МЕМУАРЫСТА Пераклады
Вершы
Рэфлексіі
Постаці
Вершы
Успаміны
Постаці
Прэзентацыя
Пераклады
Мастацтва
Пераклады
|
Шаноўная рэдакцыя, шаноўныя аўтары і чытачы! Радуюся разам з вамі з нагоды выхаду ў свет 100-га нумару часопіса «Наша вера». За час свайго існавання квартальнік стаў сапраўдным летапісцам гісторыі каталіцкага адраджэння ў нашым Краі, крыніцаю ведаў пра гісторыю Касцёла, пра выбітных асобаў, пра нашу духоўную рэлігійную спадчыну і культуру. Выдатныя творы сусветнай каталіцкай літаратуры і творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў, нашы каталіцкія святыні — старажытныя і сучасныя, лепшыя ўзоры хрысціянскага мастацтва — усё гэта нязменна выклікае цікавасць, прываблівае і захапляе на старонках квартальніка «Наша вера». Няхай жа і надалей на старонках часопіса ажываюць важныя гістарычныя падзеі з жыцця Касцёла, глыбока ўкаранёныя ў каталіцкую хрысціянскую духоўнасць нашых продкаў, каб служыць натхненнем для сучаснікаў і нашчадкаў і прыкладам вернасці Хрысту і Касцёлу для ўсіх пакаленняў беларускіх католікаў. Няхай часопіс і надалей плённа ўдзельнічае ў евангелізацыі беларускага грамадства, несучы ўсім людзям словы Божай праўды і вучэнне Хрыстовага Касцёла. Сардэчна віншую ўсіх вас з юбілейным нумарам «Нашай веры», зычу ўсім шчодрых дароў Духа Святога, Божага благаслаўлення і нястомнай апекі Багародзіцы на далейшым творчым, шчаслівым і плённым шляху евангелізацыі.
Біскуп Алег Буткевіч,
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |