Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(74)/2015
Юбілейны Год Міласэрнасці

ЧАС МІЛАСЭРНАСЦІ

ДАВЕРЫЦЦА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Кансэкраванае жыццё

«DA MIHI ANIMAS, CAETERA TOLLE»
50-годдзе заканчэння Другога Ватыканскага Сабору

АГЕНТ ЕЗУСА ХРЫСТА
З жыцця Касцёла

У НАШЫМ ДОМЕ ХОЛАДНА

ШЛЯХІ ДА СЛОВА
Асобы

ПТУШКІ ЧУРЛЁНІСА
Музыказнаўства
Паэзія

МУЗЫКА АГІНСКАГА
Прэзентацыя

БАРАНІЦЬ ВУЛЛІ СВАЕ...
Успаміны
Проза

З НІЗКІ «УЛАДЗЕВЫ ГІСТОРЫІ»
Асобы
З архіваў часу
На кніжнай паліцы
Мастацтва

Папа ФРАНЦІШАК

ЧАС МІЛАСЭРНАСЦІ

У Касцёле распачаўся аб’яўлены папам Францішкам Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці. Спецыяльна з гэтай нагоды Папа падрыхтаваў булу misericordiae vultus — «Аблічча міласэрнасці», якая падрыхтаваная да выдання і ў беларускім перакладзе. Папа заклікае вернікаў перадусім убачыць міласэрнасць не як абстрактнае паняцце, а як святое аблічча Хрыста, бачны знак міласэрнасці Бога Айца да чалавецтва. Гэты Юбілейны Год будзе адзначаны вялікай колькасцю святочных падзеяў, якія пройдуць не толькі ў Рыме, але і па ўсім свеце. У спецыяльным выданні «Каталіцкіх навінаў» будзе апублікаваная праграма юбілейных мерапрыемстваў, якія пройдуць ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі.

Прапануем чытачам тэкст гаміліі, прамоўленай папам Францішкам напярэдадні Нядзелі Божай Міласэрнасці, калі быў аб’яўлены Надзвычайны Юбілейны Год. У гэтай гаміліі Святы Айцец тлумачыць, чаму менавіта цяпер нам так неабходна ўзгадаць пра веліч Божай міласэрнасці і нанова адкрываць для яе свае сэрцы, следуючы словам Хрыста: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36).

 

* * *

Словы, якімі Уваскрослы Хрыстус вітае вучняў у вечар Пасхі: «Спакой вам!» (Ян 20, 19), працягваюць гучаць у нас. Спакою <...> працягваюць жадаць многія людзі, што церпяць ад беспрэцэдэнтнай дыскрымінацыі і гінуць проста таму, што носяць імя «хрысціяне». Нашая малітва становіцца ўсё больш гарачаю і ператвараецца ў крык аб дапамозе, які мы ўзносім да Айца, шчодрага ў міласэрнасці, каб Ён падтрымаў веру мноства нашых братоў і сясцёр, што пакутуюць ад болю. Адначасова мы молім аб ласцы навяртання нашых уласных сэрцаў, каб яны змянялі абыякавасць на спачуванне.

Святы Павел нагадвае нам, што мы былі збаўленыя таямніцаю смерці і ўваскрасення Пана Езуса. Ён — Міратворца, які жыве сярод нас і прапануе шлях прымірэння з Богам і іншымі людзьмі. Апостал нагадвае, што насуперак жыццёвым цяжкасцям і пакутам у нас узрастае надзея на збаўленне, якую Хрыстус пасеяў у нашых сэрцах. Міласэрнасць Божая праліваецца на нас і ўчыняе нас справядлівымі, надзяляе нас спакоем.

У сэрцах узнікае пытанне: чаму цяпер аб’яўлены Юбілейны Год Міласэрнасці? Проста таму, што ў гэтыя часы вялікіх гістарычных зменаў Касцёл пакліканы паказваць свету больш відавочных знакаў Божай прысутнасці і блізкасці. Цяпер не час для адчаю, наадварот, мы мусім чуваць і нанова абудзіць у сабе здольнасць бачыць сутнаснае. Гэта час, каб Касцёл нанова адкрыў значэнне місіі, даверанай яму Панам у дзень Пасхі: быць знакам і прыладаю міласэрнасці Айца (гл. Ян 20, 21–23). Таму Святы год павінен падтрымаць у нас жаданне пазнаваць, як усім сэрцам прыняць шматлікія знакі ласкі, якія Бог прапануе ўсяму свету і асабліва тым, хто пакутуе, хто церпіць ад адзіноты і пакінутасці, без надзеі быць прабачанымі і адчуць любоў Айца. Святы год патрэбны, каб моцна перажыць унутры радасць таго, што нас знайшоў Езус, Добры Пастыр, які прыйшоў і шукаў нас, бо мы былі згубіўшыся. Юбілей патрэбны, каб адчуць цеплыню Яго любові, калі Ён нясе нас на плячах і вяртае ў дом Айца. Патрэбны год, калі да нас дакранецца Пан Езус і пераменіць нас сваёю міласэрнасцю, каб мы сталі сведкамі міласэрнасці. Для гэтага нам патрэбны Юбілей: бо гэта час для міласэрнасці. Гэта спрыяльны час, каб залячыць раны, час, каб нястомна сустракацца з тымі, хто прагне ўбачыць і сваімі рукамі дакрануцца да знакаў блізкасці Бога, час, каб паказаць усім і кожнаму шлях прабачэння і прымірэння.

Няхай жа Маці Божая адкрые нам вочы, каб мы зразумелі заданне, выканаць якое пакліканыя, няхай Яна выпрасіць для нас ласку перажыць гэты Юбілей міласэрнасці як верныя сведкі Хрыста, і прынесці добры плён.

Папа Францішак
Ватыкан, 11.04.2015

Гл. таксама:
Арцыбіскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ :: ДАВЕРЫЦЦА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY