Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(60)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам
У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ
З гаміліі Яна Паўла ІІ з нагоды кананізацыі Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн) 11 кастрычніка 1998 г.

«СТУКНІ Ў КАМЕНЬ...»

ДУХОЎНАСЦЬ — КОРАНЬ І АСНОВА ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ
Фрагменты з лістоў і твораў Эдыты Штайн

ЛІСТ ДА ПАПЫ ПІЯ XI
Пераклады
Галерэя
У святле Бібліі
Паэзія

НАСТАНЕ ДЗЕНЬ ТАКІ...

ХАЙ ЗЕЛЯНЕЕ ГАЙ
Інтэрв’ю
ГАЛАСЫ З МІНУЛАГА
З Антоніем Лібэрам размаўляе Ганна Сасноўская
Літаратурная спадчына

СПАКОЮ ДУШЫ НЕ БУДЗЕ...
Мастацтва
ФРЭСКІ ВУЧАЦЬ БЕРАГЧЫ ЧАС
З Уладзімірам Кандрусевічам гутарыць Ірына Жарнасек
Постаці

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ

НЯСТОМНЫ БУДАЎНІК СВЯТЫНЯЎ
Мастацтва

ЯБЛЫК ЦІ ГРАНАТ?..
Прэзентацыя

ДОЎГАЧАКАННАЯ КНІГА...
Нашы святыні

У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ

З гаміліі ЯНА ПАЎЛА II падчас урачыстай св. Імшы
з нагоды кананізацыі Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн)
11 кастрычніка 1998 года

«Няхай я не буду хваліцца нічым,
акрамя крыжа Пана»
(Гал 6, 14).

Словы, якія напісаў да Галатаў святы Павел… адпавядаюць таксама чалавечаму і духоўнаму вопыту сястры Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, імя якой сёння ўрачыста ўпісваецца ў кнігу святых. Яна таксама можа паўтараць разам з Апосталам: «Я хачу хваліцца толькі крыжам Езуса Хрыста».

Крыж Хрыста! Заўсёды квітнеючае дрэва Крыжа пастаянна прыносіць ўсё новыя плады святасці. Таму вернікі з даверам глядзяць на Крыж. З гэтай таямніцы любові яны чэрпаюць мужнасць і сілу, каб верна наследаваць укрыжаванага і ўваскрослага Пана. Так пасланне Крыжа ўваходзіць у сэрцы многіх мужчын і жанчын і змяняе іх жыццё.

Яскравым прыкладам такога надзвычайнага ўнутранага аднаўлення з’яўляецца духоўнае развіццё Эдыты Штайн. Дзякуючы ціхаму дзеянню Божай ласкі маладая жанчына, якая шукала праўду, стала святою і мучаніцаю. <...>

Дарагія браты і сёстры! Любоў Хрыста была тым агнём, якім палымнела жыццё сястры Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа. Яшчэ да таго, як усвядоміла гэта, яна была ахопленая гэтым агнём. Спачатку Эдыта Штайн з захапленнем аддалася свабодзе. Доўгі час яна была ў пошуках. Яе дух не стамляўся прысвячаць сябе даследаванням, а сэрца прагнула надзеі. З энтузіязмам яна пераадольвала знясільваючы шлях філасофіі. І ўрэшце была ўзнагароджаная — яна авалодала праўдаю. Ці лепей сказаць: праўда авалодала ёю. Таму што ёй дадзена было адкрыць, што праўда мае імя: Езус Хрыстус. Пачынаючы з гэтага моманту, уцелаўлёнае Слова стала для Эдыты адзіным скарбам. Ужо будучы кармэліткаю і аглядаючыся на гэты перыяд жыцця, яна напісала знаёмай манашцы бэнэдыктынцы: «Хто шукае праўду, той шукае Бога, ясна яму гэта ці не».

Хоць Эдыта Штайн атрымала рэлігійнае выхаванне ад сваёй маці юдэйкі, ва ўзросце чатырнаццаці гадоў яна «цалкам свядома і паводле свабоднага рашэння адвучыла сябе ад малітвы». Яна хацела фармаваць сваё жыццё выключна паводле ўласных жаданняў, імкнулася да таго, каб адстойваць сваю свабоду ў прыняцці рашэнняў, якія датычаць яе жыцця. У канцы доўгага шляху яна прыйшла да надзвычайнага ўсведамлення: толькі той, хто даручае сябе любові Хрыста, становіцца сапраўды свабодным.

Гэтая жанчына змагла выстаяць перад выклікамі такога багатага на перавароты стагоддзя, як нашае. Яе вопыт становіцца прыкладам для нас. Сучасны свет выхваляецца спакушальнаю брамаю сцвярджэння: усё дазволена. Пры гэтым ён ігнаруе вузкія вароты распазнавання і адмаўлення. Таму я звяртаюся асабліва да вас, дарагія маладыя хрысціяне… Будзьце ўважлівыя! Вашае жыццё — не бясконцы шэраг адчыненых дзвярэй! Прыслухоўвайцеся да свайго сэрца! Не задавольвайцеся павярхоўнасцю, але старайцеся зразумець сутнасць рэчаў! І калі настане час, майце мужнасць прыняць рашэнне! Пан чакае вас, каб вы паклалі сваю свабоду ў Яго добрыя рукі.

Святая Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа прыйшла да ўсведамлення, што любоў Хрыста і свабода чалавека знаходзяцца ў цеснай сувязі, таму што любоў і праўда ўнутрана звязаныя. Шукаць праўду і выказваць яе ў любові не здавалася ёй супярэчлівым. Наадварот, яна разумела, што праўда і любоў патрабуюць адна адной.

У нашы дні за праўду часта прымаецца меркаванне большасці. Акрамя таго, распаўсюджанае перакананне, што ў пэўных выпадках праўда і любоў павінны процістаяць адна адной. <...> Сястра Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа гаворыць усім нам: не прымайце за праўду тое, у чым няма любові. Але таксама не прымайце за любоў тое, у чым няма праўды! Адна без другой становяцца хлуснёю, якая нішчыць.

Нарэшце, новая святая ўказвае нам на тое, што любоў Хрыста павінна прайсці выпрабаванне цярпеннем. Таго, хто сапраўды любіць, не спыняе нават перспектыва цярпення. Той, хто любіць, церпіць разам з тым, каго любіць. <...>

Таямніца Крыжа паступова агортвала ўсё яе жыццё і запатрабавала ад яе найвышэйшай ступені адданнасці. Злучаная ў саюзе любові з Панам на Крыжы, яна не толькі напісала глыбокія старонкі пра «навуку Крыжа», але да канца прайшла школу Крыжа. Многія з нашых сучаснікаў хочуць абысці Крыж маўчаннем. Але няма нічога больш красамоўнага, чым маўчанне Крыжа! Сапраўднае пасланне цярпення — гэта ўрок любові. Любоў робіць плённым цярпенне, а цярпенне паглыбляе любоў.

Дзякуючы вопыту Крыжа Эдыта Штайн адкрыла шлях да новага спаткання з Богам Абрагама, Ісаака і Якуба, Айцом нашага Пана Езуса Хрыста. Для яе вера і Крыж непарыўна звязаныя; яны праліваюць святло адно на другое. Дасягнуўшы сталасці ў школе Крыжа, яна змагла знайсці карані, дзякуючы якім узрастала яе жыццёвае дрэва. Усвядоміла, як многа для яе значыць «быць дачкою выбранага народа, не толькі духоўна, але і паводле крыві належаць Хрысту».

«Бог ёсць Духам, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе» (Ян 4, 24).

Дарагія браты і сёстры, гэтыя словы прамовіў боскі Настаўнік да жанчыны самаранкі каля студні Якуба. Тое, чым Ён адарыў сваю суразмоўніцу, якая выпадкова сустрэла Яго, але ўважліва слухала, адлюстравалася ва «ўзыходжанні на гару Кармэль» Эдыты Штайн. Глыбіня боскай таямніцы стала для яе зразумелаю ў цішыні кантэмпляцыі. На працягу свайго жыцця, паступова сталеючы ў пазнанні Бога, яна ўсё больш усведамляла сваё асаблівае пакліканне — прайсці разам з Хрыстом Крыжовы шлях, спакойна і з даверам прыняць крыж на свае плечы і, наследуючы свайго Абранніка, любіць крыж. Святая Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа даецца нам сёння як узор, на які мы павінны раўняцца, а таксама як заступніца, у якой мы можам шукаць абароны.

Дзякуем Богу за гэты дар. Няхай новая святая будзе для нас прыкладам у служэнні свабодзе і ў пошуках праўды. Няхай яе сведчанне садзейнічае таму, каб усё больш умацоўваліся масты ўзаемаразумення паміж юдэямі і хрысціянамі.

Сястра Тэрэза, благаслаўлёная Крыжам, маліся за нас! Амэн.

Гл. таксама:
Айцец Аркадзь КУЛЯХА OCD :: «СТУКНІ Ў КАМЕНЬ...» ::
ДУХОЎНАСЦЬ — КОРАНЬ І АСНОВА ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ :: Фрагменты з лістоў і твораў Эдыты ШТАЙН ::
Эдыта ШТАЙН :: ХРЫСЦІЯНСКАЕ ЖЫЦЦЁ ЖАНЧЫНЫ ::
Ірына БУРАК :: ЛІСТ ЭДЫТЫ ШТАЙН ДА ПАПЫ ПІЯ XI ::
Эдыта ШТАЙН :: ЛІСТ ДА ПАПЫ ПІЯ XI ::
Эдыта ШТАЙН :: НАВУКА КРЫЖА ::
Эдыта ШТАЙН :: ВЕРШЫ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY