| 
 
 
  | 
| 
	 
		№
		1(47)/2009
	 
	Галерэя 
		
	Год святога Паўла 
		
		
			
		
		
		
		
	Інтэрв’ю 
			
	Ad Fontes 
		
	Пераклады 
		
	Magisterium 
		
	ВЕРА & CULTURA 
		
	Роздум 
		
	Паэзія 
		
 
	Мастацтва 
		
	Нашы святыні 
		
	In memoriam 
		
		
			Ніл ГІЛЕВІЧ 
		
		
		
		
	СЛОВА ПРА НЕЗВЫЧАЙНУЮ ЛІРА-ЭПІЧНУЮ ПАЭМУ НІНЫ МАЦЯШ «ГАРНУСЯ!», ЯКУЮ ЯНА ПІСАЛА АМАЛЬ ТРЫЦЦАЦЬ ПЯЦЬ ГАДОЎ Вачыма візітатара 
		
	
  | 
«ІДЗІЦЕ ПА ЎСІМ СВЕЦЕ І АБВЯШЧАЙЦЕ ЕВАНГЕЛЛЕ ЎСЯКАМУ СТВАРЭННЮ...»
 Першае падарожжа апостала Паўла 
 
 Кіпр на той час быў язычніцкім востравам, а ў якасці першага месца евангелізацыі яго выбраў, магчыма, Барнаба, жадаючы наведаць родныя мясціны і заснаваць там самастойную хрысціянскую супольнасць. У Пафасе Павел навярнуў у хрысціянства мясцовага праконсула Сергія Паўла, чаму супраціўляўся маг Эліма, але быў пакараны Паўлам часоваю слепатою. Магчыма, менавіта з гэтага часу Апостал стаў пастаянна называцца Паўлам замест ранейшага імя Саўл — у памяць аб навяртанні Сергія. Гэтыя падзеі, безумоўна, яшчэ больш паглыбілі яго веру ў моц Хрыста і дадалі сілаў для выканання місіі, дзеля якой Павел быў выбраны Ім. З Пафаса, які знаходзіўся на Кіпры, Павел са сваімі спадарожнікамі паплыў на ўзбярэжжа Малой Азіі, накіроўваючыся ў Пэргэ, што ў Памфіліі. Там Ян Марк адлучыўся ад іх, вярнуўшыся ў Ерузалем. З Пэргэ Павел і Барнаба праз горы Таўрус рушылі ў Антыёхію Пісідыйскую. Гэты адрэзак шляху ў 160 кіламетраў быў адным з найбольш складаных з-за нападаў рабаўнікоў, і нават рымскія войскі не маглі нічога зрабіць, каб змяніць сітуацыю. У Антыёхіі Павел з Барнабам былі прынятыя вельмі зычліва, яны абвяшчалі Божае слова пра Езуса Хрыста і навярнулі ў хрысціянства шмат язычнікаў, але гэта ўгнявіла ўплывовых габрэяў, якія справакавалі хваляванні сярод насельніцтва. У такіх варунках місіянеры вырашылі адправіцца ў Іконію, дзе сітуацыя паўтарылася і Паўла з Барнабам ледзь не забілі камянямі. Адтуль яны рушылі ў Лістру, дзе Павел аздаравіў хворага чалавека, а ў сваім навучанні заклікаў верыць у адзінага Бога. Але не ўсе разумелі іх словы, Паўла называлі Гермесам, а Барнабу — Зеўсам, і ўрэшце іх зноў спрабавалі забіць камянямі. Павел нават быў выведзены за горад і моцна пабіты, але ўсё ж такі выжыў. У такіх умовах місіянеры вырашылі вярнуцца і, наведваючы заснаваныя раней супольнасці, дабраліся да Дэрбэ, а ў порце Аталіі селі на карабель да Антыёхіі Сірыйскай, дзе праз год скончылі сваё першае місійнае падарожжа.   
 
Гл. таксама: 
 
  | 
| 
	 
  | 
  |