Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(46)/2008
Галерэя
Дыялог
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Год Божага слова

ЕВАНГЕЛIСТ ЯН
Пераклады
ВЕРА & CULTURA

ВЕЛІЧ І КВОЛАСЦЬ СУМЛЕННЯ
Мастацтва
На шляху веры
Інтэрв’ю
Пераклады

УСЛАВІМ ГОДНА ГАСПАДАРА ГОРНЯГА
Юбілеі

НАСУСТРАЧ АДАМУ МІЦКЕВІЧУ

КРЫМСКІЯ САНЕТЫ

«ДЫПТЫХ»
Пераклады

ВЕРШЫ
In memoriam

ЛІСТАПАД
У выдавецтве «Pro Christo»

ЧЫТАЮЧЫ ІРЫНУ ЖАРНАСЕК...

ЗЛУЧАНЫЯ ЛЮБОЎЮ
На кніжнай паліцы

НАТХНЁНЫ ПРОВІДАМ
Кіно

ХТО ПАНУЕ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ?
Кніжныя скарбы
Юбілеі

ПАДАРОЖНІК ПА СУСВЕЦЕ
Па родным краі

ПАДАРОЖЖА ПА ЭТНАГРАФIЮ

Памяці Жэні Янішчыц

Пачаўся, Жэня, твой лістапад,
такі, як дваццаць гадоў назад.
Першы й апошні месяц жыцця,
крок аддзяляе ад небыцця,
крок да палёту ў Вечнасць, —
Наканаваная непазбежнасць?
Хто цяпер зразумее тое, —
можа, лепш не чапаць былое?..
Без цябе засталіся сынок і маці,
у новай, яшчэ не абжытай хаце,
у самым цэнтры сталіцы...
Мы не ўмелі тады бараніцца
малітваю, крыжам, ісці да Бога,
здавалася, у свеце няма нічога,
апроч каханых, сяброў і вершаў...
Дзень апошні жылі, як першы.
У людзей ратунку шукалі,
а яны так часта здавалі,
а яны дадавалі болю,
хоць яго ўжо было даволі...
Не ўбераглі мы цябе, не ўтрымалі,
а потым ад слёз каналі.
Шкадавалі сябе без цябе,
асірацелых у гэтай журбе,
без любові твае і жалю,
без голасу, песні і слова...
Ды тчэцца далей аснова
жыцця. Пачатак яго і выток...
Я паеду ў твой родны куток,
паеду ў тваю Велясніцу,
каб нізка табе пакланіцца,
каб павініцца перад табою
з непазбыўнай у сэрцы журбою.

2 лістапада 2008 г.

Гл. таксама:
:: «ПАЧЫНАЕЦЦА ЎСЁ З ЛЮБВІ...»
:: НА МЯЖЫ САМОТЫ І СУСВЕТНАЙ ВЕЛІЧЫ

Для друку
Для друку


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Akavita Rating All.BY