Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(34)/2005
Галерэя
На кніжнай паліцы
Нашы святыні
Падзеі

АПОСТАЛЬСКІ РУХ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
На кніжнай паліцы
Vaticanum II
Кантрапункт

ЦІ ПАТРЭБНА БОГУ РЭКЛАМА?
Хрысціянская думка
Культура
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Юбілеі

РЫЦАР СЛОВА І ДУХУ

КРУГ ВЕЧНАСЦІ
Бібліятэка часопіса
«Наша вера»
Проза

КРЫЖ НАД НЁМАНАМ
На кніжнай паліцы
Постаці
Нашы святыні

ВЯРТАННЕ

З прытульна-тлумнага Парыжа,
З гасцін Швейцарыі і Рыма
Вярнуўся ў роднае зацішша
Ён Духам вечным Пілігрыма...

Ён крочыць позіркам відушчым
Між родных сэрцу камяніцаў
Па свіцязянскай даўняй пушчы,
Як Беларусі верны рыцар.

Над краем льсніць нябёсаў брама,
Чуваць гул сходак філамацкіх,
І п’ецца зноў Грааль Адама
За лёс ваколіц наваградскіх...

 
* * *

Прытулілася да Адама,
Прытулілася да Марылі...
Запрасіла ў свой схоў альтана,
І анёлы крылом акрылі...

Да музею вядуць прыступкі,
Быццам лесвіца да вышыняў:
Пазірае гадзіннік з грубкі
На сядзенні для крыналінаў,

Тхне эпоха і вершы ўзносіць
Над партрэтамі і над бюркам
Той, хто пойдзе ў ліхую восень,
За край родны з радзімы туркаў.

А пакуль што яго з партрэта
У блакітным сваім адзенні
Чуе пані-душа Паэта —
Уладарка яго натхнення...

Беняконі, касцёлу брама,
Медунічная бель магілы...
Прытулілася да Адама,
Прытулілася да Марылі...

Глядзі таксама:
Ірына БАГДАНОВІЧ :: РЫЦАР СЛОВА І ДУХУ ::

Для друку
Для друку


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Akavita Rating All.BY