Якім Ты быў добрым – святлела прастора!
Цяпер Твой чаўнок у бязветраным моры.
...На чорнай зямлі чорных воранаў зграя
у дзюбах крывавых тры кулі трымае.
Трынаццаты траўня. Ты, Пётр, як скала.
Ды блізка ад сэрца ляцела страла...
Ты, Ойча, ўсіх бачыў, бо сэрцам глядзеў.
Паляк – беларусаў Ты меў за людзей.
Ты – Майстар вялікі святога радка.
Паэта, з якога бруіла рака.
Пытае дзяўчынка з цікаўнасцю свойскай:
– Ты любіш дзяўчынку з заплеценай коскай?
– Люблю ўсіх дзяўчынак – з кудзелькай і з коскай,
апекі над вамі прашу ў Маці Боскай.
...Сюды, дзе сагрэты любоўю паляны,
нібы да дзяцей роднай Маці-зямлі,
Пан Бог пасылае Святых і Абраных,
каб мы бессмяротнікам цёплым цвілі...
З нябёсаў зямелька святлее іначай.
Пад скуркаю сонца зусім не гарача.
А той кіпарыс – ён засохнуў ад слёз.
А пляц гэты – ключ у праёме нябёс.
|