![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
№
1/1995
![]() На кніжнай паліцы
950 год Наваградку
Постаці
Пошукі і знаходкі
Роздум аб веры
Вандроўкі па Беларусі
Пераклады
Пра самае важнае
З гісторыі Касьцёла
Паэзія
Проза
Паэзія
Па старонках старых выданьняў
Вакол праблемы
|
![]() Прыгожая наша зямля. Прыгажосць яе някідкая, сціплая, як характар самога люду беларускага. Але як жа гэта някідкасць і сціпласць глыбока западаюць у сэрца, якія ж яны мілыя кожнаму, хто тут народжаны і кожнаму, хто з зямлёю гэтаю знітаваў сваё жыццё і свой лёс. Ды ёсць на Беларусі мясціны асаблівыя. Тыя, дзе зліліся ў адзіным парыве да высокае прыгажосці чалавек і прырода. Тыя, якім ад самага пачатку пашанцавала. Іх як бы вылучыў, надзяліў асабліваю ласкаю сам Пан Бог. Да такіх мясцін, несумненна, належыць мястэчка Мосар, што на Глыбоччыне.
З 1838 г. і да нашага часу гэта незвычайная святыня зберагае таксама рэліквіі святога Юстына – мучаніка, які жыў у Рыме на пачатку ІІ стагоддзя н. э, і які, прыняўшы хрысціянства, горача абараняў яго перад рымскім сенатам і імператарам, заплаціўшы за хрысціянскую веру цаною свайго жыцця. Было гэта яшчэ тады, калі хрысціянства не ведала раздзялення. Пэўна таму святы Юстын і сёння яднае католікаў і праваслаўных з усяе Беларусі, якія прыходзяць да яго, каб выпрасіць ласку духоўнага і фізічнага аздараўлення і яго святога заступніцтва для ўсяе Беларусі.
І хіба найбольш яскравае сведчанне таго, што багатая духовая традыцыя Мосарскай парафіі жывая і жыццядайная сёння – шматлікія святарскія і законныя пакліканні, якія з’явіліся менавіта дзякуючы святару Юзафу Бульку. Дзесяць маладых людзей, выхаванцаў гэтага святара, вырашыла прысвяціць сваё жыццё служэнню Хрысту і Яго Святому Касцёлу.
Хвала пастыру, які на такіх прыкладах выхоўвае сваю паству!
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |