![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
№
1/1995
![]() На кніжнай паліцы
950 год Наваградку
Постаці
Пошукі і знаходкі
Роздум аб веры
Вандроўкі па Беларусі
Пераклады
Пра самае важнае
З гісторыі Касьцёла
Паэзія
Проза
Паэзія
Па старонках старых выданьняў
Вакол праблемы
|
Аўтары
![]() Нарадзіўся 28 сакавіка 1977 г. у Браславе на Віцебшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1994 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, якую скончыў у 2000 годзе. Вёў душпастырскую дзейнасць у парафіях Віцебшчыны. Пасля святарскага пасвячэння працаваў дырэктарам «Карытас-Віцебск», быў каардынатарам дзейнасці мас-медыя Віцебскага рэгіёна пры курыі Віцебскай дыяцэзіі. У 2004 годзе абараніў ліцэнцыят па тэме «Сродкі масавай камунікацыі» ва Універсітэце імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. З 2008 па 2010 гг. з’яўляўся дырэктарам інтэрнэт-партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by. З 2010 г. — кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё. ![]() Нарадзілася 31 студзеня 1961 года ў Крычаве. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар некалькіх кніг прозы, п’есаў і вершаў для дзяцей, кнігі «Вялікія мастакі ХХ стагоддзя», шматлікіх артыкулаў у рэспубліканскім друку. Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ. ![]() Паэт і літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася ў г. Ліда на Гродзеншчыне. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі (1983). Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфіі «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001), укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Кандыдат мастацтвазнаўства, дактарант БДУ. Закончыла Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1980). Даследуе манументальны жывапіс і пластыку Беларусі эпохі барока, а таксама жывапіс ХХ ст. ![]() Нарадзіўся 9 мая 1970 г. у Вышкове (Польшча). У 1989 закончыў агульнаадукацыйны ліцэй імя Норвіда і паступіў у Мітрапалітальную вышэйшую духоўную семінарыю св. Яна Хрысціцеля ў Варшаве. 27 мая 1995 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1997 г. атрымаў тытул бакалаўра і магістра на Папскім тэалагічным факультэце. На працягу васьмі гадоў служыў вікарыем у Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі. Працаваў пробашчам у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Лебедзеве, апекаваўся Рухам назарэтанскіх сем’яў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама рэкалекцыямі ў Баранавічах. Жыве ў Польшчы. ![]() Народны паэт Беларусі, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Hарадзіўся ў 1935 г. на хутары Верасоўка Ушацкага раёна. У 1959 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў і ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра Саюза Пісьменнікаў з 1958 г. Выдаў кнігі паэзіі «Маладзік над стэпам» (1959), «Неруш» (1966), «Вяртанне ў першы снег» (1972), «Рум» (1974), «Абсяг» (1978), «Вечалле» (1980) і мн. інш. Піша таксама для дзяцей. Жыве ў Мінску. ![]() Скончыла філасофска-эканамічны факультэт БДУ, аспірантуру на кафедры гісторыі філасофіі і логікі. Выкладала ў Тэхналагічным інстытуце, Інстытуце сучасных ведаў, ЕГУ. Працавала навуковым супрацоўнікам у Цэнтры праблем адукацыі БДУ. Артыкулы па філасофіі культуры, эсэістыку публікуе з 1996 г. у Мінску, Маскве, Варшаве. Жыве ў Варшаве з 1999 года. ![]() Паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Нарадзілася ў вёсцы Біскупцы на Лідчыне. У 1962 г. закончыла Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы. Аўтар кніг паэзіі: «Дзявочае сэрца» (1960), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты – гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш...» (2008), а таксама кніг прозы «Хадзі на мой голас» (2008), «Мост святога Францішка» (2010). ![]() Нарадзіўся 6 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю, абараніў магістарскую працу і ліцэнзіят. З 1991 г. працаваў пробашчам Магілёўскай катэдры св. Станіслава. У канцы 1998 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка і быў прызначаны ардынарыем новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі. Антон Францішак БРЫЛЬ Навуковец-інфарматык, перакладчык і паэт. Нарадзіўся ў 1982 г. у Мінску. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Абараніў ступень Phd па інфарматыцы ва ўніверсітэце горада Трэнта ў Італіі. Аўтар кнігі вершаў і малых паэм «Не ўпаў жолуд» (2011). Жыве ў Дубліне. ![]() Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа. Нарадзіўся 4 жніўня 1917 г. у Адэсе. У 1922 г. пераехаў з бацькамі на іх радзіму ў в. Загора Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Друкавацца пачаў у 1938 г. Аўтар шматлікіх кніг прозы, перакладзеных на многія мовы свету. Такія аповесці пісьменніка як «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1979), раман «Птушкі і гнёзды» (1963), кнігі лірыка-філасофскіх мініяцюр, эсэ і апавяданняў «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006) і інш. прынеслі гэтаму самабытнаму майстру беларускага слова заслужаную чытацкую любоў, шырокую вядомасць і прызнанне. Я. Брыль пераклаў на беларускую мову асобныя творы Э. Ажэшка, М. Канапніцкай, Б. Пруса, Я. Івашкевіча, Л. Талстога, А. Чэхава, К. Паустоўскага і інш. Памёр 25 ліпеня 2006 г. ![]() Мастацтвазнаўца, перакладчык. Нарадзіўся ў 1955 годзе. Закончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1977). Даследуе беларускае і заходнееўрапейскае мастацтва. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. дэ Сервантэса, Г. Г. Маркеса, Ж. Амаду, Б. Б’ёрнсана, А. Стрындбэрга, Дж. Вэргі, К. Чапэка і інш. ![]() Нарадзіўся 21 ліпеня 1964 г. у Мінску. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю працаваў журналістам Дзяржтэлерадыёкампаніі – радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё-2». У 2003 г. скончыў семінарыю у Драгічыне Надбужанскім (Польшча). Магістарскую працу па тэалогіі маральнай абараніў у Папскім каталіцкім універсітэце імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (тэма: «Годнасць чалавека ў працах кс. Адама Станкевіча»). Працаваў вікарыем архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. З 2005 г. — пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. ![]() Паэт, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ў СШ № 1 Давыд-Гарадка. Нарадзіўся ў 1960 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў намеснікам дырэктара школы, дырэктарам Арлоўскай сярэдняй школы на Століншчыне. Выдаў зборнікі вершаў «Чорны боль» (2003), «Кахаю і люблю» (2006), «Уражанне» (2009). Аўтар многіх артыкулаў па праблемах гісторыі і культуры Беларусі. Алена ВАЛЬЧУК Кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася ў 1977 г. у Брэсце. Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна (1999) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2002). У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Купалы» Даследуе беларуска-іспанскія літаратурныя ўзаемасувязі. Алена ВАСІЛЕВІЧ Празаік, сябра Саюза пісьменнікаў з 1947 года, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976 г., за кнігу аповесцяў «Пачакай, затрымайся...»), заслужаны работнік культуры Беларусі (1977). Нарадзілася 22 снежня 1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер в. Ліпнікі) Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1946). Піша для дзяцей і юнацтва. Аўтар кніг «У прасторах жыцця» (1947), «Шляхі-дарогі» (1950), «Расці, Ганька» (1966), «Доля цябе знойдзе» (1968), «Люблю, хвалююся, жыву» (1986) і інш. Займаецца таксама перакладамі, літаратуразнаўствам. Жыве ў Мінску. ![]() Літаратар, перакладчык, выдавец. Нарадзіўся 18 сакавіка 1983 года ў Мінску. Закончыў універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўніверсітэт Масарыка ў Брне. Перакладчык п’есы «У чаканні Гадо» Сэмюэла Бэкета і «Віня-Пыха» Алана Мілна на беларускую мову. Займаецца таксама жывапісам. ![]() Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Віцэ-прэзідэнт Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, дацэнт па спецыяльнасці «Мастацтва». Нарадзіўся 17 лютага 1955 г. у вёсцы Балочыцы Слуцкага раёна. У 1966–1973 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. У 1979 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. З 1988 г. — на выкладчыцкай працы ў Беларускай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза мастакоў. Работы ў галіне кніжнай графікі адзначаны дыпломамі конкурсаў «Мастацтва кнігі». ![]() Доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Закончыла архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (1968) і аспірантуру ІМЭФ АН Беларусі (1973). Даследуе манументальнае дойлідства Беларусі. Укладальнік і аўтар кнігі «Страчаная спадчына» (1998), аўтар кнігі «Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока» (2001), «Дар чалавечы» (2003) і інш. Сябра Саюза беларускіх архітэктараў, Саюза беларускіх мастакоў і Саюза беларускіх пісьменнікаў, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры. ![]() Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Адама Міцкевіча ў галіне паэзіі і крытыкі (1998), аўтар вершаваных п’есаў «Адвечны Лір» (1990) і «Ілірыйская Беатрычэ» (1994), якія ідуць на тэатральных сцэнах Украіны і Францыі. ![]() Паэт, крытык. Нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна. Аўтар зборнікаў паэзіі «Таемнасць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініяцюраў «Зацемкі з левай кішэні» (1998). Жыве ў Мінску. ![]() Гісторык. Навуковы супрацоўнік Музея гісторыі рэлігіі ў Гродне. Закончыў гістфак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Займаецца даследваннем гісторыі Каталіцкага Касцёла. Жыве ў Гродне. ![]() Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Белаазёрску Брэсцкай вобласці. Скончыў Гомельскі медыцынскі інстытут. Урач-неўрапатолаг. Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Народны паэт Беларусі. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева. Нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у вёсцы Слабада, што на Лагойшчыне. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пасля аспірантуру пры ім. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, плённа працуе ў галіне перакладу. ![]() Прэфект Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі (па справах семінарый і навучальных установаў). Нарадзіўся 11 кастрычніка 1939 г. у Брудках (Познаньскае ваяводства, Польшча). Скончыў духоўную семінарыю ў Познані і ў 1963 г. прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго працаваў вікарыем у парафіі Хрыста Адкупіцеля ў Познані. Вывучаў кананічнае права ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, які скончыў з залатым медалём. У 1972 г. абараніў доктарскую дысертацыю, якая таксама была адзначана залатым папскім медалём. Пасля вучобы Зянон Грахалеўскі застаўся ў Рыме і працаваў у найвышэйшым трыбунале Апостальскай Сігнатуры. Браў удзел у распрацоўцы новага Кодэкса Кананічнага Права, уведзенага Янам Паўлам II, дапамагаў Папу ў правядзенні рэформы Рымскай Курыі. У 1980 г. быў прызначаны канцлерам і сакратаром найвышэйшага касцёльнага суда. У 1983 г. з рук Папы Яна Паўла II прыняў біскупскае пасвячэнне, а ў 1991 г. менаваны арцыбіскупам. У 1998 г. прызначаны Прэфектам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, якая курыруе дзейнасць семінарый і каталіцкіх навучальных установаў. У 2001 г. Зянон Грахалеўскі абвешчаны кардыналам. З’яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый, пераважна ў галіне права, якія выдаваліся на многіх мовах. ![]() Нарадзіўся 1 чэрвеня 1926 г. у в. Велька Маня ў Славакіі. У 1946 г. паступіў у духоўную семінарыю ў Браціславе. 19 чэрвеня 1951 г. абараніў ліцэнзіят па тэалогіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў у Рыме 23 снежня 1950 года. 6 студзеня 1983 г. у базыліцы св. Пятра з рук Яна Паўла ІІ атрымаў біскупскую сакру. 15 красавіка 1996 г. быў менаваны тытулярным арцыбіскупам дыяцэзіі Тубія і Апостальскім нунцыем на Беларусі. 28 ліпеня 2001 г. пакінуў пасаду Апостальскага нунцыя. ![]() Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Масква). Нарадзіўся ў 1929 г. у Мінску. Аўтар сямі манаграфій і шматлікіх артыкулаў. Спецыялізуецца па гісторыі Беларусі, Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, шляхты, беларускага адраджэння канца ХХ ст., вайсковай гісторыі. ![]() Святар Катавіцкай архідыяцэзіі, доктар прафесар Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах, загадчык кафедры місіялогіі і тэалогіі рэлігіі, кансультар Кангрэгацыі евангелізацыі народаў у Рыме і Місійнай камісіі епіскапата Польшчы, член International Association for Mission Studies (IAMS) і International Association of Catholic Missiologists (IACM), прэзідэнт Таварыства польскіх місіёлагаў, галоўны рэдактар «Місіялагічных даследаванняў», аўтар шматлікіх публікацый у галіне місіялогіі і лекцый, прачытаных ва ўніверсітэтах Германіі, Літвы, Беларусі, Казахстана, Балівіі. ![]() Празаік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1996). Нарадзіўся ў 1946 г. у в Янкавічы Стаўбцоўскага раёна. Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1968). Друкуецца з 1966 года. Аўтар зборніка апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974), раманаў «Гаспадар-камень» (1984), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом» (1989), «Заходнікі» (1992) і іншых твораў. Пераклаў на беларускую мову раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан». ![]() Нарадзіўся ў Яраслаўлі 20 ліпеня 1927 года. Быў асуджаны на 10 гадоў за палітычныя перакананні. Пасля вызвалення зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў за рэлігійную дзейнасць. Адсядзеў сем з паловай гадоў. Вызвалены па амністыі ў 1955 г., скончыў Яраслаўскі ўніверсітэт і фінансавы тэхнікум; падпольна — духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне атрымаў з рук грэка-каталіцкага мітрапаліта Уладзіміра Старнюка ў 1976 г. Працаваў падпольна святаром на абшарах былога СССР. Пераклаў і напісаў кнігі па тэалогіі і гісторыі Касцёла. Жыве і працуе ў Гродне. ![]() Кандыдат філалагічных навук, перакладчыца. Закончыла філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар зборнікаў вершаў «Абрыс Скарпіёна» (1996) і «Il Mezzogiоrno. Поўдзень» (2006), «Сон, які немагчыма забыць» (2011) і кніжкі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Перакладае з італьянскай мовы, займаецца даследаваннем беларускай і італьянскай літаратуры. Жыве ў Мінску. ![]() Біскуп Пінскай дыяцэзіі. Нарадзіўся 1 студзеня 1960 г. у в. Заброддзе, якая належыць да парафіі Дзераўная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 28 кастрычніка 1980 г. атрымаў сакрамэнт святарства. З 1984 г. да 1998 г. — пробашч наваградскай парафіі Перамянення Пана. З 1992 г. вучыўся ў Інстытуце сям'і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве, які закончыў у 1996 г., атрымаўшы тытул магістра тэалогіі. 4 ліпеня 1998 г. дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ быў менаваны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Кансэкрацыя адбылася 29 верасня 1998 г. 14 снежня 2004 г. Папа Ян Павел II прызначыў Яго Эксцэленцыю біскупа Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесві, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. (Да гэтага ён быў Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі, пробашчам гродзенскай катэдральнай парафіі і рэктарам Духоўнай семінарыі ў Гродне.) Біскуп Антоні з’яўляецца таксама Генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Старшынёй Радаў па справах Літургіі, сям'і і дабрачыннай дзейнасці. З 1984 г. да 1998 г. — пробашч наваградскай парафіі Перамянення Пана. З 1992 г. вучыўся ў Інстытуце сям'і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве, які закончыў у 1996 г., атрымаўшы тытул магістра тэалогіі. 4 ліпеня 1998 г. дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ быў менаваны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Кансэкрацыя адбылася 29 верасня 1998 г. 14 снежня 2004 г. Папа Ян Павел II прызначыў Яго Эксцэленцыю біскупа Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесві, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. (Да гэтага ён быў Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі, пробашчам гродзенскай катэдральнай парафіі і рэктарам Духоўнай семінарыі ў Гродне.)14 снежня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю біскупа Антонія Дзям'янку Апостальскім Адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 21 верасня 2007 г. — прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 3 мая 2012 г. у Пінску было абвешчана рашэнне Святога Айца аб прызначэнні Антонія Дзям'янкі біскупам Пінскай дыяцэзіі. ![]() Нарадзіўся ў Мінску (1955). Скончыў Мінскі інстытут культуры (1980), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі (1986). Працаваў у Навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры, Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. З 1995 г. — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Даследуе крыніцы па гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры Беларусі, архітэктурныя помнікі, культурнае і мастацкае жыццё Мінска ХVІІ—ХІХ стст. Аўтар шматлікіх навуковых і краязнаўчых публікацый, прысвечаных мінуламу Мінска, у тым ліку кніг «Площадь Свободы в Минске» (1984), «Касцёл св. Сымона і св. Алены» (1996). Член праўлення Беларускага камітэта Міжнароднай рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін (IKOMOS). ![]() Паэт, эсэіст. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Давыд-Гарадку. У 1982 годзе скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага. Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Выдаў кнігі паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Лагодны промень раніцы» (1988), «Тут: Вершы, паэмы, эсэ» (1990), «Гаспода» (1998), «Паэтаграфічны раман» (2002), «Вершы. Каханне. Проза» (2003) і інш. Жыве ў Мінску. ![]() Літаратар, фатограф. Нарадзіўся ў 1947 г. у Слуцку. Аўтар кніг «Паплач ля роднае крынічкі» (1981), «Не плач, душа мая» (1983), «Сіндыкат Мані Дулі» (1983), «Ой, зялёны дубочак» (1983), «Браты святой ночы» (1986), «Развітальная песня» (1989). Аўтар фотаальбомаў «Бабруйск», «Нясвіж», «Магілёў», «Брэст» і інш. Памёр 10 жніўня 2010 г. ![]() Паэт. Нарадзіўся ў 1943 г. у вёсцы Каракулічы на Мядзельшчыне. Закончыў філалагічны факультэт БДУ. Выдаў зборнікі вершаў «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989), «Горн прымірэння» (1993), «Валуны на пагорках» (1994), «Прыйсці да алтара» (2003). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Жыве ў Солах. ![]() Айцец дамініканін нарадзіўся ў мястэчку Сянно Віцебскай вобласці ў 1966 г. Пасля сярэдняй школы скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, потым — філасофска-тэалагічны калегіум айцоў дамініканаў пры Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве. Сакрамэнт святарства і тытул магістра атрымаў у 1988 г. Пробашч катэдры святой Барбары ў Віцебску. ![]() Пісьменніца, паэтка, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Нарадзілася ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Аўтар кніг прозы «Ліст да сына» (1986), «Гульні над студняй» (1993), «Гадара» (2002), аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў» (2004), рамана «Будзь воля Твая»(2004), зборніка вершаў «Шукаю Цябе» (2008). Жыве ў Наваполацку. ![]() Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Заполле на Магілёўшчыне. Кандыдат філалагічных навук (абараніў дысертацыю па лацінамоўнай паэзіі Беларусі эпохі Асветніцтва). Падрыхтаваў да выдання кнігу дакументаў і сведчанняў «Міндаў, кароль Літовіі». У яго перакладзе на беларускую мову друкаваліся паэзія Гарацыя, байкі Эзопа і творы анакрэонтыкаў. Займаецца даследаваннем ранняй гісторыі Касцёла на Беларусі, беларускай анамастыкай. Андрэй ЗАЙЧЫК Нарадзіўся 14 лістапада 1976 года ў Брэсце. У 2004 г. абараніў магістарскую працу па тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце, у 2005 г. атрымаў ступень ліцэнзіята біблійнай тэалогіі ў тым жа ўніверсітэце. ![]() Паэт, публіцыст, эсэіст, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы, Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, міжнародных літаратурных прэмій Польшчы і Украіны. Нарадзіўся 16 верасня 1946 г. на Віцебшчыне. Скончыў БДУ. Друкуецца з 1963 г. Аўтар кніг паэзіі «Бяседа» (1973), «Пакуль жыве мая бяроза» (1981), «Вера, надзея, любоў» (1983) і шматлікіх іншых, а таксама кніг, выдадзеных на замежных мовах: «Чорны конь апакаліпсісу» (Варшава, 1996), «Шлях душы» (Сафія, 2002). Жыве ў Мінску. ![]() Святар, журналіст. Нарадзіўся ў 1968 г. у в. Навасады на Гродзеншчыне. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1994), працаваў у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Закончыў факультэт філасофіі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (1999). Магістр філасофіі і ліцэнзіят праваслаўнага багаслоўя. Выдаў дзве кнігі эсэістыкі і інтэрв’ю: «Версіі» (1995), «Дыялогі з В. Быкавым» (1995, пашыранае выданне пад назваю «Праўда як рэлігія» — 2010 г.). У 2009 г. выдаў навуковую манаграфію «Философия религии Люблинской школы». Аўтар шматлікіх артыкулаў, перакладаў і эсэ. Працуе святаром у саборы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску. ![]() Законніца з Кангрэгацыі сясцёр уршулянак. Прафесар, доктар навук, філосаф. У 1970–2002 гг. займала пасаду загадчыцы кафедры філасофіі Бога і рэлігіі, а ў 1990–1998 гг. — дэкана філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Член Вучонай рады інстытута Яна Паўла ІІ, Польскага таварыства Тамаша Аквінскага, якое з’яўляецца нацыянальным аддзяленнем Міжнароднага таварыства Тамаша Аквінскага. Аўтар шматлікіх навуковых працаў, сярод якіх «Удзел быцця. Спроба тлумачэння сувязяў паміж светам і Богам» (1972 г.), «Чалавек і рэлігія. Нарыс філасофіі рэлігіі» (1977 г.), «Рэлігія і рэлігіязнаўства» (1988 г.); рэдактар кніг «Задачы рэлігіі ў сучаснай культуры» (1992 г.), «Свабода ў сучаснай культуры» (1997 г.) і інш. Ксёндз Андрэй ЗНОСКА Святар Гродзенскай дыяцэзіі. У 2004 г. скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, у 2005 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Васіль ЗУЁНАК
Вольга ІПАТАВА Пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч. Нарадзілася 1 студзеня 1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Друкуецца з 1959 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974) і «Казка пра Паўліна» (1983) і інш. Андрэй ІЛЬНІЦКІ Доктар медыцынскіх навук. Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Полацку. У 1996 г. скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. Займаецца праблемамі медыцынскай рэабілітацыі, геранталогіі, арганізацыі аховы здароўя. Аўтар больш чым 150 навуковых працаў, у тым ліку 5 манаграфій. Працуе намеснікам галоўнага ўрача Наваполацкай гарадской бальніцы, выкладае ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |