Зімовых досвіткаў ціхіх мары,
Лілася песенька праз акенца,
Спавіты мараў адных прыгонам,
Яшчэ ў блакіце маіх нябёсаў
Гарыць на досвітку мой каганчык, Вільня, студзень 1859 г.
З польскай мовы пераклала |
P.S. Калі гэтая публікацыя ўжо была падрыхтаваная да друку і завёрстаная, мною быў адшуканы ў сёмым томе Поўнага збору твораў Уладзіслава Сыракомлі ў 10-ці тамах (Poezye Ludwika Kondratowicza [Władysława Syrokomli]. Wydanie zupełne. Warszawa, 1872) варыянт верша «Зімовы досвітак» пад назваю «Przebudzenie» («Абуджэнне»). Верш складаецца з чатырох строфаў, якія змешчаны ў іншым, чым у вершы «Зімовы досвітак», парадку: першая страфа супадае, затым ідуць чацвёртая, другая і трэцяя строфы, а пятай страфы зусім няма. Унутры строфаў зменены парадак асобных радкоў і сустракаюцца замены словаў. Пад вершам даецца іншая пазнака года і месца: 1861, Borejkowszczyzna. У каментары пазначана, што гэты верш друкуецца ў выданні паводле аўтографу. Значыць, верш «Абуджэнне» быў напісаны на два гады пазней, ужо не ў Вільні, а ў Барэйкаўшчыне, і на пісаны як варыянт, фактычна па матывах ранейшага, больш дасканалага верша «Зімовы досвітак», які ўзнаўляўся паэтам, магчыма, па памяці або па ранейшых чарнавых накідах. Такім чынам, знойдзены ў зборніку «Pismo Zbiorowe» (Пецярбург, 1859) і пададзены ў гэтай публікацыі верш Уладзіслава Сыракомлі «Зімовы досвітак», сапраўды, можна лічыць забытым, і пазнейшы скарочаны аўтарскі варыянт верша пад назвай «Абуджэнне» толькі пацвярджае гэтую выснову.
Ірына Багдановіч
Гл. таксама:
ІРЫНА БАГДАНОВІЧ :: ВЕРШ «ЗІМОВЫ ДОСВІТАК» УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ ЯК СВЕДЧАННЕ ВЕРЫ ПАЭТА ::