***
Шматлікія прымоўклі галасы,людскія спрэчкі супыніла згода. На сціплыя пагоркі і лясы з нябёсаў апусцілася лагода. І яблыня шыкоўна расцвіла ад дотыку нябеснага спрыяння. Любові непатушанай і зла як быццам і няма супрацьстаяння. Як скараціў святлісты поўдзень цень! Заснуў далёкі землятрус шматбальны. Нарэшце наш звычайны «добры дзень!» гучыць як падарунак музыкальны. |
***
Зацятае ты ўсё ж, сумленне.Твая згрызота не заглухла. Мяне зноў ставіш на калені, раней хоць выплакацца мог я. Перад касцёльнай спавядніцай не раз сціскаўся ў ком нікчэмны. А ўсё ж не змог абараніцца ад успамінаў пад’ярэмных. Душы аціхлае азерца бярэцца хвалямі заўсёды, як памяць стукаецца ў сэрца без папярэджання і згоды. Не ведаў, што часіна прыйдзе, каб пугай біць сябе драцянай… Сумленне, я цябе пакрыўдзіў парой затлумлена-няўцямнай. |
***
Не беспрычынна, ды толькі захуткау небыццё праваліўся мой хутар. Дзе мае яблыні, грушы, таполі? Чыстае поле. Ну і куды вось маглі праваліцца вокны і лаўкі, сталы і паліцы? Мо ад самоты бязлюднага будня высахла студня? Пыл паўцякаў ад старых штукатурак. Гэта ж куды павалокся падмурак? След твой ну дзе, мая ранняя доля? Чыстае поле. Хоць ты пастаў замест ссунутых печак некалькі свечак. |
***
Над намі лунаюць парады-наказы.І розумам мы ўжо ўвабралі дзяціным такую жывую крылатую фразу: «Не хлебам адзіным…» Ужо пасталеўшы, за родным парогам, над прывідным скарбам карпеем гадзіны… Хоць помнім, што гэта абвешчана Богам: «Не хлебам адзіным…» Не хлебам адзіным жыві, чалавеча. Ці поўную радасць прыносіць удача? Як часта, прагнаўшы рашуча галечу, начамі душа твая ціхенька плача. Ах, колькі ў яе нечаканых надломаў! Як хоча яна сваю высвеціць долю, калі вырываецца з пышных харомаў, каб раптам адчуць паднябесную волю, дзе столькі з’яднанага з ветрам раздолля, сюды прылятае, як быццам дадому. Як часта, пакінуўшы веліч застолля, яна адчувае страшэнную стому. Як хочацца ёй памаркоціцца ціха, як доўга самоціцца, ледзьве жывая. Не раз і не два чалавечая пыха, штурвал ухапіўшы, душу забывае. «Не хлебам адзіным…» Святая парада зноў ззяе ў спрадвечнай сваёй пазалоце. Ах, як яна позна, вось гэтая праўда, усведамляецца сэрцам і плоццю. |
***
Хіба агонь пажарныбывае добрым, родным? Ён быў і ёсць пачварным, бо ён заўжды галодны. Не ціхім, цёплым нейкім — бязлітасным і дзікім, не хоча быць маленькім, ён прагне быць вялікім. Не надта лёгка сціхне, ён мае шмат адвагі, калі аднойчы ўспыхне — клубок гарачай звягі. Тушыце гнеў бязмерны усмешкаю лагоднай. Агонь — ён крыважэрны, агонь заўжды галодны. |
***
Майдан быў значна раней —у часе імперыі Рымскай кіпеў аж натоўп-ліхадзей на плошчы Ерусалімскай. Такое калісьці было — нянавісць вірыла патопам, калі стогалосае зло вылазіла з нетраў натоўпу… Натоўп, ты зусім не падрос. Ты ёсць, як і быў, самазваны, калі непадсудны Хрыстос быў крыкам тваім лінчаваны… Ерусалім ці Парыж, святога не ведаеш страху. Ты некага цягнеш на крыж, кідаеш нявінных на плаху. Ты ўсіх акунаеш у боль, падкідваеш катам найгоршым — ці гэта французскі кароль, ці цар з яго хворым Алёшам. Дарма спадзяешся на цуд — што могуць твае небаракі?.. О плошчаў затлумленых люд, ты сейбіт усё-ткі ніякі. Ні тупат, ні крык і ні грук штодзённасць аздобіць не ў стане. А злосць, што грувасціш на брук, — хіба яна коласам стане? |
***
Цемра раскінула крылы,зоркі заплавалі нізка! І да сябе прытуліла нас ты, зямная калыска. Ветраны дзень адляцелы стомы падкінуў задужа — сном абгарні нашы целы, закалышы нашы душы. І супакою ласунак дорыць нам ціша начная… Божы ты ёсць падарунак, наша калыска зямная. Цяжка нам звычку парушыць — смокчам начамі няўдачы… Закалышы нашы душы, каб не зайшліся ад плачу. |
***
Эпоха прыйшла не мая.Рулюе паўсюдна прагматык. Учэпісты практык. А я на ўзбочку — музейны рамантык.
Люляю, штодзень калышу,
Банкрутства як настае? |