| 
 
 
  | 
| 
	 
		№
		1(4)/1998
	 
	На кніжнай паліцы 
	
	Нашы святыні 
	
	Пocтaцi 
	
	Роздум аб веры 
	
	Сведчаць архівы 
	
	Пра самае важнае 
	
	Kaнтэкcт 
	
	
	Мастацтва 
	
	Драматургія 
	
	Паэзія 
	
	
	Да Юбілею 2000 Года 
	
	Tрaдыцыя 
	
	
  | 
№ 1 (4) 1998У гэтым нумары пачынаецца публікацыя кнігі Яна Паўла II Дар і таямніца, напісанай Святым Айцом да 50-годдзя свайго святарскага пасвячэння. Змест кнігі складаюць павучальны вопыт паўвекавога служэння Касцёлу, пададзеныя ў храналагічным парадку вехі аўтабіяграфіі, глыбокі роздум над таямніцаю святарскага паклікання. Пераклад на беларускую мову Крыстыны Лялько (>>). Гісторык Святлана Адамовіч у артыкуле Цуд адраджэння на падставе архіўных матэрыялаў расказвае пра унікальны помнік архітэктуры XVIII ст. - Катэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Тэкст ілюструюць масіацкія працы Н. Орды, Дз. Струкава, М. Купавы, фотаздымкі (>>). У рубрыцы Постаці друкуецца артыкул Аляксандра Адамковіча Галоўны крытэрый - сумленнасць, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Эдварда Кіселя (1918-1993), доктара тэалогіі, першага арцыбіскупа і мітрапаліта Беластоцкага (>>). У рубрыцы Роздум аб веры публікуецца працяг кнігі Эдварда Станека Шэсць праўдаў веры (>>). Гісторык мастацтва Аляксандр Ярашэвіч у артыкуле Абразы Маці Божай XVII-XVIII стст. у мінскіх касцёлах асвятляе драматычныя лёсы марыйных абразоў, якія калісьці ўпрыгожвалі мінскія каталіцкія святыні (>>). Галоўная тэма гутаркі Ірыны Жарнасек са студэнтам Львоўскай духоўнай семінарыі Алесем Тумоўскім Патрабуецца толькі адно - адказаць Яму ўзаемнасцю - прыход маладога чалавека да Бога (>>). У рубрыцы Кантэкст друкуюцца апавяданне Максіма Гарэцкага Рускі і навеяны гэтым поўным трагізму творам роздум Алега Пятровіча Чалавек "апошніх дзён", які ў вобразе салдата-беларуса бачыць сімвалічны вобраз усяго беларускага народа, няздольнага рэальна асэнсаваць сваё месца і становішча ў свеце (>>|>>). Артыкул мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі Талент самаахвярны і светлы прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху мастака і кампазітара Напалеона Орды (1807-1883), вялікаму літвіну, патрыёту нашай духоўна незалежнай будучыні. Тэкст ілюструюць працы мастака (>>). У рубрыцы Драматургія друкуецца заканчэнне п'есы Ірыны Жарнасек …І знойдзеш суцяшэнне (>>). У рубрыцы Паэзія друкуецца падборка вершаў беларускага паэтаў Міколы Мятліцкага і Ірыны Багдановіч (>>|>>). У рубрыцы Да Юбілею 2000 года друкуецца працяг даследавання Алеся Жлуткі Заходняе хрысціянства на Беларусі (>>). Артыкул мастацтвазнаўцы Яўгена Сахуты Узоры вясны і сонца прысвечаны старажытнаму звычаю дэкаравання велікодных яек. Каляровыя фотаздымкі пісанак (яек, дэкараваных рознымі ўзорамі) змешчаны ў матэрыяле (>>). 
 
  | 
| 
	 
  | 
  |