ахвярую Янку Брылю
сённяшнім сінім днём я буду пісаць пра спелыя яблыкі якія вяртаюцца з нябесных вышыняў быццам ў запаволеным сне так быццам у запаволеным сне павольна-павольна яны апускаюцца да зямлі затрымлівацца на ўзроўні яблыні потым на ўзроўні маіх вачэй я адчуваю як расцякаецца цукар пад празрыстай жоўтай скуркай я ніколі не зразаю скурку без яе яблыкі губляюць сваю ахоўную абалонку і вось яны падаюць мякка-мякка не разбіваюцца а кладуцца ў траву іх пазбіраюць новыя ўнукі а новыя бабулі панясуць іх да Бога свянцоныя яблыкі Мір Іспас 17.08.2006. |
Гл. таксама:
:: У ВЯНОК ПАМЯЦI ЯНКУ БРЫЛЮ ::