![]() |
Дадатак да артыкула - Галерэя |
У народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі гэтакі край — Палессе. Ён нарадзіўся пад Брагінам у вёсцы Чыкалавічы. Бацькі і ўвесь род — сяляне. Адсюль і навука як жыць ды што рабіць — ад зямлі, ад працы на зямлі. Абпаленым вайною хлапчуком выйшаў з Чыкалавічаў у свет. Вучыўся на мастака ў Кіеве, потым у Львове. Выкладаў жывапіс у Кішынёве, у мастацкім тэхнікуме. Адтуль вярнуўся ў Беларусь, узначаліў кафедру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Больш за сорак гадоў жыцця аддаў ён выхаванню маладых мастакоў і як дацэнт, і як прафесар, і ўсё жыццё — чорнарабочы жывапісу, не толькі за мальбертам у майстэрні, але і на рыштаваннях у палацах, дзе распісваў сцены ды столі, ствараў выдатныя пано і вітражы. Лаўрэат шматлікіх мастацкіх выставаў у сваёй краіне, ён у 1994 годзе ўганараваны пачэсным званнем «Чалавек года» і залатым медалём у Біяграфічным інстытуце ЗША, а Міжнародны Біяграфічны цэнтр у Кэмбрыджы (Англія) надаў яму званне «Чалавек ХХ стагоддзя».
Лаўрэат медаля «Францыск Скарына» і Дзяржаўнай прэміі Беларусі, акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў.
На стале ў мяне новы твор — аповесць пра мастака Гаўрылу Вашчанку. Прапаную чытачам шаноўнага часопіса «Наша вера» асобныя яго старонкі.
У чэрвені ў Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі юбілей — яму 75. Павіншуем і пажадаем юбіляру здароўя і творчага натхнення.
«Спрадвеку», 1981 г. (палатно, алей) |
![]() | «Прастора», 1978 г. (палатно, алей) |
![]() |
![]() |
«Навагрудчына», 1985 г. (палатно, алей) |
![]() | «Зімовыя далі», 1987 г. (палатно, алей) |
![]() |
«Радыяцыя», 1987 г. (палатно, алей) |
Прапануем: Віктар Карамазаў ЧЫРВОНАЯ БРАМА