Дыханне жыцця |
І за што мне такое шчасце - Да Божае тайны прычасце? Вочы, глядзіце і бачце! Потым ужо наплачацеся… Як я люблю, любы, Стаяць на краі згубы Й вагацца паміж тым і гэтым, Цьмяным і пэўным светам. |
Прагулка па Мілаградзе |
Якім ты быў да гэтага спаткання
З марозным раннем,
з бэзавым святлом
На ўсходзе сонца,
з глыбінёй маўчання,
Як чары крышталёвай
над сталом,
Пакрытым белым ільняным абрусам -Снягамі Тайны й Духу Беларусі? Якім ты быў, Дзіця, хлапчына, воін?
Шукаў святла?
Трымаўся за старое?
Любіў кідок за круг
ад страшнай рысы?
Ці - цеплыню
адвечнае калыскі, Уверсе з тонкім кужалем - страхой, Шчытом, аховай, казкай залатой?.. «Якім ты быў?.. Якім ты стаў?.. - ліецца
Агністым мёдам
з тонкага вядзерца.
Вялікага - як сэрца.
Як Зіма…
Ці гэта я
прыдумала сама:
Цябе, каханне, Беларусь і тайнуПадчас прагулкі нашай незвычайнай? |
Я вучуся |
Я вучуся разумець Любоў, Я вучуся разумець Каханне. Тысячы блакітных гарадоў Я прайду ад вечара да рання. Абыду нябесны акіян І марскія сінія глыбіні. Як ільва, прылашчу ўраган І дзіця прыму ў плывучай скрыні. Ля падэшвы грознае гары, Дзе вайны і міру скрыжаванне, Я знайду чароўныя дары - Шоўк Любові і смарагд Кахання. |
Вілейка |
Маленькая Вілейка - Як белая лілейка, Што пасярод ракі Цяперашняга часу: Як Боская ўкраса Ў анёла ля шчакі. Зялёныя пагоркі, Світанкі, адвячоркі Ў ліловай сівізне… Качаецца бясконца Па сподку неба сонца Ў вілейскай старане. Зрудзелы лісцік дрэва Направа і налева Хістаецца ў вятрах, Што прадзімаюць быццам Саму святую існасць - Вялікі людскі шлях. Утульная Вілейка. У садзе салавейка Спявае ў забыцці… Вось так і ты, мястэчка Вілейка, як гняздзечка - Адно ў маім жыцці. |
Вінаградная кніга душы |
Ў вінаградную кнігу душы Запісала я верш пра Цябе. Там няма вылічальных машын, Зерне кнопак ніхто не дзяўбе І на яркі рэкламны агонь Не ляціць у начы аўтаконь… Гэта кніга - не казка, не міт, А малітва мая ў журбе. Пад зялёны яе аксаміт Я паклала лісты ад Цябе… А як смерці пасыпецца град, Я вярнуся ў закінуты сад. Каб у змроку старонкі гартаць І бясконца, пяшчотна кахаць… |
Возера |
Нібыта каханне З першага позірку - Адкрылася мне Запаветнае возера. Забытай баладай, Дзявочаю казкаю… Убранае тонкай Зялёнаю раскаю. Сустрэчу пазначыць - Тут і цяпер! - Садзяцца стракозы На пруткі аер. Нявінных лілеяў Плыве чарада Туды, дзе пад сонцам Святлее вада… Святлела, круглела Пад здзіўленым позіркам Маім (аці нечым?) Бліскучае возера; І вербы ваду яго, Быццам зубры, Пілі, каб вярнуцца Ў святыя бары. Бацькоўскі куточак? Нязведаны край? Люстэрка нябёсаў? Ці знойдзены рай?.. Жыцця пасярэдзіне Ноччу і днём Няхай яно свеціць Вільготным агнём! |
Пакора (Ля руінаў замка ў Наваградку) |
Гісторыя Не знае межаў: Прасторы дух Руйнуе вежы. Яны трымалі Столь нябёсаў! Цяпер на іх Растуць бярозы… Кветкі і зоры Гваздзікі і gwiazdy Сэнс агульны звязвае. Першыя - успыхваюць У цемры жыцця, Як зоры! Другія - адцвітаюць У нябесным садзе гэтак жа хутка, Як кветкі! Кветкі - гэта зоры, Зоры - гэта кветкі… Ці не гэтак? |
Scripta manent |
Scripta manent: Вераўчаны арнамент, Твой воблік мілы, Пяшчота сілы… |