Ганс А. НОЙНЦЫГ. ЧАТЫРЫ СУР'ЁЗНЫЯ СПЕВЫ
Чалавеку i зверу –– лёс адзiн; І гэты і той памруць; Адзін лёс: усе памруць. Усім дыханне дадзена роўна, Усім дыханне дадзена роўна; Чалавек не мае пераваг: Бо марны, марны свет наш, Бо марны, марны свет наш. Бо ўсё мае свой крэс i кон; Бо ўсё з пылу паўстала тут, І ўсё вернецца ў пыл. Як знаць: дух людскі Увысь ляцiць цi долу, Цi на неба, цi у пекла? Дух жывёлаў – куды ён, дух, ляцiць? Можа, іх душы – пад зямлёй? Цi над зямлёй іх душы? I ўбачыў я, што павiнны мы Жыць працай рук, Радасць мець ад нашай працы, Бо з рук мы жывём, Бо і што нам лёс пакажа, як спазнаці, Што чакае там пасля; Што пасля чакае нас? |
Вось, глянуў я і ўбачыў, што ліха І здзекі ўсе мы церпім пад сонцам, Ліха і здзекі церпім пад сонцам; Так часта бачыў Слёзы людскія, стогны й жальбы, Але ж уцехi і лiтасцi нiякай, Бо тыя, што здзекi чыняць, маюць уладу, Ім уцеха, iм суцешнiк не патрэбны. Я пазайздросцiў мёртвым, Бо іх няма між намі, Жывым не зайздрошчу я – Жывуць яны ўсе марна. Шчаслівы той, хто… Жыцця не пачаў пад сонцам, Хто пад сонцам ліха не знаў, Хто ліха пад сонцам не знаў. |
О смерць, о смерць, Якая ты горкая, смерць; Горка свой прымае канец бядак, для каго Цякуць дні ў шчасці, хто ўсё мае, Турботаў ён не знае; Каго вядзе лёс ва ўсе дні, ночы, Хто любiць есцi ўсмак! О смерць, о смерць, Якая ты горкая, смерць. О смерць, прысуд таму твой радасны, Хто стары, пахілы, хто у скрусе цягне век, Хто не мае ніякіх надзей на лепшы лёс! О смерць, о смерць, Дабро тваё ў тым, што чыніш ты. |
Каб чалавечай ці анёльскай мовай гаварыў, Любові не маючы, Я быў бы, як медны звон, Быў бы я, як той бубен гулкі. Калi б я меў дар прарочы, Каб ведаў тайны таемныя, Крынiцы навукаў, І ведаў тайны веры ўсякай, Нават горы ўзносіў, Але без любові жыў, – Я быў бы нiшто, Я быў бы, быў бы нiшто. Калi б раздаў сваё дабро я ўбогiм людзям, Калі б агню аддаў цела, Плоць у вагонь кінуў, Любовi не маючы, Нічога не здабыў бы, Нічога не здабыў бы. Сёння мы бачым, як бы ў люстры, – Няясна ўсё і цьмяна; А ўбачым ўсё тады, як твар да твару. Я цяпер спазнаю гэта, Па частках ўсё спазнаю я, Як і сам спазнаны быў. Сёння жыве надзея, Вера і любоў жывуць; Толькі сярод іх – найвышэйшы ёсць дар любові, Сярод іх найвышэйшы ёсць – дар любові! |
Ганс А. НОЙНЦЫГ. ЧАТЫРЫ СУР'ЁЗНЫЯ СПЕВЫ