![]() |
Абраз святога Андрэя Баболі. Мастак Валяр’ян Янушкевіч.
|
I |
Шмат таму лет назад, У Палесьсi глухiм Жыў Баболя Андрэй, Слаўны iмям сваiм. Зрокся ўцехi жыцьця, Панскiх скарбаў, выгод, За прызваньням пайшоў Сеяць веру ў народ. Заблудзiўшыхся душ Наварачвае Ён; Праца гэта Яго Нiмалы дае плён. Шмат каму ні пад мысьль Было гэта ў той час; "Душэхватам" Яго Называлi нi раз. А сьвяты - як ня чуў; На грахi нi маўчаў I, як мог, i дзе мог, Навучаў, прасьвiчаў. Толькi слава iшла Усё далей i далей Па крывiцкай зямлi Мiж вясковых людзей. Як лет колькi сплыло, I час буры настаў; Завяруха найшла, Край чужынец змагаў. I аблаву сваю На сьвятога пусьцiў, На якога здаўна Востра зубы тачыў. У аднэй iз мясьцiн Вораг злосны напаў, Справiў суд над сьвятым, Страшным мукам аддаў: Мучыў, рэзаў i сек, - Кроў цiкла на зямлю, - Ўсё сьвятога змушаў Кiнуць веру сваю. Катаваў, знiважаў Бязпрымерна, як мог, Аж Баболi душу К Свайму Трону ўзяў Бог. I з той страшнай пары Пiрайшло сотнi год, Вецiр шмат сагнаў хмар, Шмат у морэ ўшло вод, Толькi памяцi час Праз так доўгiя днi Аб Андрэю сьвятым Нi разсеяў анi; Ён цудамi слыве Ў беларускай зямлi, Ён жыве, як i жыў, Мiж сваiмi людзьмi. Хоць i панствам Яго - Неба Божы прастор, Ён сьлязу нi адну Свайму люду уцёр. Будзе жыць бiз канца, Слыць цудамi ўсяды Гэты мучанiк наш, Беларускi Сьвяты, I заступiцца Ён Пiрад Богам нi раз I за наш бедны край, I за змучаных нас. |
![]() |
Смерць святога Андрэя Баболі. Барэльеф. Мастак Валяр’ян Янушкевіч.
|
II |
Там, дзе Прыпяць-рака па пяску гонiць воды Сярод багнаў i пушчаў палескiх, Там Баболя Сьвяты душам нёс асалоду, Жыў, вучыў веры Божай, нябескай. Зрокся панскiх дастаткаў, уцехi i славы, Неба тайнага клiку паслухаў; Пасьвяцiўся на службу за Божую справу, Ў сэрцы маючы Божага Духа. I вясковую, ўбогую, цёмную хату Палюбiў з яе горам, нудою; З добрым словам, з пацехай сьпяшаўся да брата, Ўсiм атуху прыносiў з сабою. Нi яму маразы на дарозе стаялi, Нi яго адстрашалi грымоты, З Божым дарам усюдах Яго спатыкалi, Як iшоў, як нёс сьвет у цямноты. Ў Беларусi ў той час войны, бiтвы кiпелi: Край чужынцы напалi, змагалi, Як маглi; нi малых, нi старых нi жалелi: Што нажу, што агню аддавалi. Не мiнула i Пiншчыну гэта нiшчасьце: Банды ворагаў суд свой тварылi; Здрайцы у помач к iм шлi, каб самiм нi прапасьцi, I магiлы братом сваiм рылi. Хто свае кiдаў хаты i ў пушчы хаваўся, Хто ратунку ў чужыне дзе тукаў, А Баболя на службе сваей аставаўся Сярод гэтых пажараў i мукаў. З верай шчырай у справу рэлiг'i сьвятую Пацяшае, наўчае дзе можыць, Покi вораг i гэту душу залатую Нi парваўся змагчы i знiштожыць. Здрайца мейсцэ ўсказаў, дзе Сьвяты навучае... З дзiкiм гiкам злавiлi Баболю, А той iх Божым словам вiтае I сябе аддае Божай волi. На сваю на афяру, як зьвер згаладалы, Навалiлася ворагаў шайка, I аддалi мучэньню, як сiл iм ставала, Секлi, рэзалi шабляй, нагайкай. Прывалокшы Сьвятога Андрэя ў Янова, На разнiчым стале палажылi, Пачалi картавацi па-свойму нанова: Цела рэзалi, косьцi крышылi. Абразалi i губы, i вушы, i пальцы, Пачапiлi вяроўкаю к столi, Заганялi цьвякi азьвярэўшы паганцы, - Аж дух к Богу узнёсься Баболi. З тэй пары лет бяз лiку непамяць скасiла, Многа лет, многа зiм прамiнула, - Нi адна узышла пры магiле магiла, Шмат чаго ў небыцьцё патанула. Толькi хвала ня ўмёрла Андрэя Баболi. Даў Бог сiлу яму тварыць цуды, А iх сьведка - народ не забыўся нiколi, Ўзносе модлы к сьвятому паўсюды. Песьнi, казкi растуць з кожным годам Аб замучаным страшна Андрэю, Хвала шырыцца скрозь ад народа к народу, Дух Сьвятога цуднее, ясьнее... Будзь жа, будзь Ты, Баболя заступнiкам нашым Пiрад Ствурцам Нябесным Прадвечным, I люд свой, што любiў так, хоць вораг i страшыў, У апецэ i ласцэ мей вечна. Выпрась долю яму i прыхiльнасьць у Бога, Спор у хаце, ураджайнасьць у полi, Павядзi к яснай славе шчасьлiвай дарогай Беларусь з панiжэньня, з няволi. Дай нам гарт, моц i сiлу няпраўду здалецi, Дай нам сьветач развiднiваць ночы, I прымерам будзь нам, як павiнны глядзецi Сьмела гору i ворагу ў вочы. Амэн.
|