![]() Леанід Галубовіч – паэт, крытык. Нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна. Аўтар зборнікаў паэзіі «Таемнасць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініяцюраў «Зацемкі з левай кішэні» (1998). Жыве ў Мінску. |
Жыву не без добрых надзей. Вунь стукае ў шыбу сінічка... Пусціў бы яе, дабрадзей, - Ды знікла, як знічка... А ўрэшце, прыемна адчуць, Што нехта ўсё ж мае патрэбу Пабыць у цябе прад ваччу, - І дзякаваць Хлебу, І Богу, бо ў высях зямных Стварыў Ён жывыя істоты, Што нас не пакінуць адных Пад час адзіноты... |
Я мог бы плакаць вечарамі, Што я марную дзень за днём... Бо хутка ўжо ля Боскай Брамы Мне біць павінную чалом. Ды вечарамі я не плачу, А скрушна думаю аб тым: Няўжо я ўсё-ткі нешта значу, І буду з`яўлены прад Ім? Няхай апошнім грэшным гнюсам, Няхай для пекла і пакут - І ўсё ж прад Ім Самім з`яўлюся, І скажа Ён, хто быў я тут?! |
Падобныя ўсе маці - хоць імгла Сячэ іх твар, хоць ссушвае задуха - На Дзеву, на Марыю, што змагла Зачаць бязгрэшна ад Святога Духа. Я сёння бачыў той свяцейшы Лік, Што паўтарае твары нашых маці. ...Нямелі вусны, каб не выдаць крык, І сохлі слёзы, каб з вачэй не ўпасці... Стаяла, нібы месяц ясным днём, З працягнутай рукой - душа на ўлонні... І медзь і срэбра мы ў руку кладзём, Усё забраўшы з гэтае далоні. ...Праходзім мы ў красоўках "Адзідас" І ў выцертых да бляску джынсах "Левіс"... О, Маці Боская, хто пашкадуе нас І хто падзеліць нам пароўну хлеба? Дзе Сын-Прарок Твой, хоць на гэты час? |
За акном маім - цемра. І ў той цемры скразной Воля вышняя дрэмле Па-над пусткай зямной. ...Сакавіцкія крыкі Ачмурэлых катоў, І жаночыя ўздыхі З перасохлых ратоў... І нібыта Варава, Сам свой ведаеш грэх: Сэрца - злева направа, То ў бяздонне, то ўверх... І ў чаканні Галгофа, І мацуецца крыж, І прыступкамі строфаў Ты ад кары бяжыш... ...Распінаюць бязгрэшных... Дык чаго ж ты, паэт, Грэшных ісцін спрадвечных На душу не бярэш? Не рыфмуецца шчырасць Ні з віном, ні з гульбой... Толькі Боская міласць Ёсць яшчэ над табой. Толькі вышняя воля, Толькі слова адтуль... І нічога, ніколі, І нікому... Пакуль За акном тваім - цемра, І ў той цемры скразной Воля вышняя дрэмле Па-над пусткай зямной. |
Андрэю Федарэнку
Славяне мілыя, усе мы - аднакроўкі. |
Я - дзіцём - крыклівым быў і шумным. Суцяшала маці між гасцей: "Супакойся, сынку, будзь разумным. Дай спакойна выслухаць людзей". Сталым стаў. Трываў я лёсу хватку. А калі аднойчы не сцярпеў... "Раскажы, - сказалі, - па парадку. Дай спакойна выслухаць цябе". І цяпер, калі мне ў адначассе Верш душу-шкарлупінку дзяўбе, Гавару сабе я: "Не спяшайся, А спакойна выслухай сябе". Час імкне жальбы і суцяшэння, - Хто за нас слабей і маладзей... Дай мне, Божа, мудрага цярпення, Каб спакойна выслухаць людзей. 1985 |