Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(67)/2014
У чаканні кананізацыі

«ЕДНАСЦЬ СВЯТЫХ» З ЯНАМ ПАЎЛАМ II
Постаці
Год малітвы
У кантэксце Бібліі

ЭДЭН
Sanctorum opera
Літаратуразнаўства
Постаці

ПАД ПЫЛАМ ЗАБЫЦЦЯ
Прэзентацыя

З НЕБЫЦЦЯ — НА ПОКУЦЬ
Паэзія

ІТАЛІЯ ЗІМОЙ

ВЕРШЫ
In memoriam
Эсэ
Нашы святыні
Галерэя

№1(67) 2014

 
  

Гэты нумар часопіса распачынаецца шэрагам матэрыялаў, прысвечаных кананізацыі благаслаўлёных Папаў Яна XXIII і Яна Паўла ІІ, сярод якіх змешчаны ўрыўкі з энцыклікі Яна ХХІІІ Pacem in terries, «Тэстамэнт Яна ХХІІІ», урыўкі з кнігі арцыбіскупа М. Макшыцкага і Б. Грысяк «Аповед пра святасць Яна Паўла ІІ», артыкул а. С. Памыкалы SJ «„Еднасць святых“ з Янам Паўлам ІІ».

100-годдзю кардынала К. Свёнтка прысвечана эсэ К. Лялько «Вялікі дар захаплення».

Пра малітоўныя беларускія вершы даўней і сёння піша І. Багдановіч у артыкуле «Табе малюся, Божа міласцівы». Тут жа змешчаны верш Кірылы Тураўскага «Малітва да Божай Маці».

У артыкуле «Эдэн» М. Пашук цікава разважае пра паходжанне назвы біблійнага саду.

Працягваецца публікацыя перакладу А. Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава» — раздзел Х, «Першая прычына — прычыны другасныя».

Пра складаны вобраз Пілата ў творах літаратуры разважае Е. Лявонава ў артыкуле «Не я пралью кроў Ягоную…».

Постаці малавядомага айца А. Кавячынскага прысвечаны артыкул А. Шпунта «Пад пылам забыцця».

М. Скобла прэзентуе чытачам кнігу вядомага фалькларыста А. Ліса «Выбранае» ў артыкуле «З небыцця — на покуць».

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы М. Дуксы, А. Данільчык, У. Мароза.

Памяці народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна прысвечаны слова Апостальскага нунцыя ў Беларусі К. Гуджэроцці «Да вышыняў прыгажосці» і артыкул І. Багдановіч «Паэтычнае апостальства Рыгора Барадуліна».

«Позірк Езуса: вопыт псіхадрамы» — так называецца разважанне С. Кандрычына пра сустрэчу чалавека з Богам.

Мастацтвазнаўца В. Буйвал у эсэ «Сабор святога Пятра ў Рыме» піша пра сусветнавядомы шэдэўр хрысціянскай архітэктуры.

Каталіцкім святыням Астравеччыны прысвечаны артыкул архітэктара А. Яроменкі з аднайменнай назваю.

В. Буйвал у рубрыцы «Галерэя» знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам сусветнага мастацтва — працаю італьянскага мастака Б. Строццы «Апостал Пётр аздараўляе паралітыка».


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY