![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||
![]() На кніжнай паліцы
Галерэя
Мастацтва
Паэзія
Архіўная старонка
Навука
На шляху веры
Мemoria
Пераклады
Кіно
Кантэкст
Паэзія
Пераклады
З жыцця Касцёла
Нашы святыні
Пераклады
|
Аўтары
![]() Паэт і літэратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася ў г. Лідзе на Гродзеншчыне. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсытэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літэратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі (1983). Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (1998 не выдадзена), манаграфіі «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Перакладае з польскай мовы. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Кандыдат мастацтвазнаўства, дактарант БДУ. Закончыла Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1980). Даследуе манументальны жывапіс і пластыку Беларусі эпохі барока, а таксама жывапіс ХХ ст. ![]() Hарадзіўся ў 1935 г. на хутары Верасоўка Ушацкага раёна. У 1959 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў і ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра Саюза Пісьменнікаў з 1958 г. Выдаў кнігі паэзіі «Маладзік над стэпам», «Неруш», «Вяртанне ў першы снег», «Абсяг», «Вечалле», «Рум» і мн. інш. Піша таксама для дзяцей. Вядомы як перакладчык. Лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Народны паэт Беларусі. Жыве ў Мінску. ![]() Скончыла БДУ філасофска-эканамічны факультэт, аспірантуру на кафедры гісторыі філасофіі і логікі. Выкладала ў Тэхналагічным інстытуце, Інстытуце сучасных ведаў, ЕГУ. Працавала навуковым супрацоўнікам у Цэнтры праблем адукацыі БДУ. Артыкулы па філасофіі кудбтуры, эсэістыку публікуе з 1996 г. у Мінску, Маскве, Варшаве. Жыве ў Варшаве з 1999 года. Цяпер з’яўляецца аспіранткай дактаранцкай Школы Сацыяльных даследванняў Польскай акадэміі навук. ![]() Данута Бічэль нарадзілася ў вёсцы Біскупцы на Лідчыне. У 1962 г. закончыла Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Аўтар кніг паэзіі: «Дзявочае сэрца» (1960), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты – гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002). ![]() Ксёндз Уладзіслаў Блін нарадзіўся 6 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю, абараніў магістарскую працу і ліцэнзіят. З 1991 г. працаваў пробашчам Магілёўскай катэдры св. Станіслава. У канцы 1998 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка і быў прызначаны ардынарыем новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі. ![]() Нарадзіўся 04.08.1917 г. у Адэсе. У 1922 г. пераехаў з бацькамі на іх радзіму ў в. Загора Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа. Друкуецца з 1938 г. Аўтар шматлікіх кніг прозы, перакладзеных на многія мовы свету. Такія аповесці пісьменніка як «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1979), раман «Птушкі і гнёзды» (1963), кнігі лірыка-філасофскіх мініяцюр, эсэ і апавяданняў «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Блакітны зніч» (2004) і інш. прынеслі гэтаму самабытнаму майстру беларускага слова заслужаную чытацкую любоў, шырокую вядомасць і прызнанне. Я. Брыль пераклаў на беларускую мову асобныя творы Э. Ажэшкі, М. Канапніцкай, Б. Пруса, Я. Івашкевіча, Л. Талстога, А. Чэхава, К. Паустоўскага і інш. Жыве ў Мінску. ![]() Мастацтвазнаўца, перакладчык. Закончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1977). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. дэ Сервантэса, Г. Г. Маркеса, Ж. Амаду, Б. Б’ёрнсана, А. Стрынберга, Дж. Вергі, К. Чапэка і інш. ![]() Доктар мастацтвазнаўства , старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Закончыла архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (1968) і аспірантуру ІМЭФ АН Беларусі (1973). Даследуе манументальнае дойлідства Беларусі. Адна з укладальнікаў і аўтараў кнігі «Страчаная спадчына» (1998), аўтар кнігі «Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока» (2001). Член Саюза беларускіх архітэктараў і Саюза беларускіх мастакоў. ![]() Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Адама Міцкевіча ў галіне паэзіі і крытыкі (1998), аўтар вершаваных п’есаў «Адвечны Лір» (1990) і «Ілірыйская Беатрычэ» (1994), якія ідуць на тэатральных сцэнах Украіны і Францыі. ![]() Паэт, крытык. Нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна. Аўтар зборнікаў паэзіі «Таемнасць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініяцюраў «Зацемкі з левай кішэні» (1998). Жыве ў Мінску. ![]() Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Белаазёрску Брэсцкай вобласці. Скончыў Гомельскі медыцынскі інстытут. Урач-неўрапатолаг. Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Нарадзіўся 30.09.1931г. у вёсцы Слабада, што на Лагойшчыне. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, пасля аспірантуру пры ім. Народны паэт Беларусі. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, плённа працуе ў галіне перакладу. ![]() Нарадзіўся 1 чэрвеня 1926 г. у в. Велька Маня ў Славакіі. У 1946 г. паступіў у духоўную семінарыю ў Браціславе. 19 чэрвеня 1951 г. абараніў ліцэнзіят па тэалогіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў таксама ў Рыме 23 снежня 1950 г. 6 студзеня 1983 г. у базыліцы св. Пятра з рук Яна Паўла ІІ атрымаў біскупскую сакру. 15 красавіка 1996 г. быў менаваны тытулярным арцыбіскупам дыяцэзіі Тубія і Апостальскім нунцыем на Беларусі. ![]() Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Масква). Загадчык кафедры гісторыі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. Аўтар шасці манаграфій і шматлікіх артыкулаў. Спецыялізуецца па гісторыі Беларусі, Касцёла, Царквы, шляхты, беларускага адраджэння канца ХХ ст., вайсковай гісторыі. ![]() Празаік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1996). Друкуецца з 1966 года. Аўтар зборніка апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974), раманаў «Гаспадар-камень» (1984), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом» (1989), «Заходнікі» (1992) і іншых твораў. Пераклаў на беларускую мову раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан». ![]() Нарадзіўся ў Яраслаўлі 20 ліпеня 1927 года. Быў асуджаны на 10 гадоў за палітычныя перакананні. Пасля вызвалення зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў за рэлігійную дзейнасць. Адсядзеў сем з паловай гадоў. Вызвалены па амністыі ў 1955 г., скончыў Яраслаўскі універсітэт і фінансавы тэхнікум; падпольна — духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне атрымаў з рук грэка-каталіцкага мітрапаліта Уладзіміра Старнюка ў 1976 г. Працаваў падпольна святаром на абшарах былога СССР. Пераклаў і напісаў кнігі па тэалогіі і гісторыі Касцёла. Жыве і працуе ў Гродне. ![]() Аксана Данільчык нарадзілася ў Мінску. Закончыла філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН РБ. У гэтым жа інстытуце працуе малодшым навуковым супрацоўнікам. Выдала зборнік вершаў «Абрыс Скарпіёна» (1996). Перакладае з італьянскай мовы, займаецца даследаваннем італьянскай літаратуры. ![]() Уладзімір Дзянісаў нарадзіўся ў Мінску (1955). Скончыў Мінскі інстытут культуры (1980), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі (1986). Працаваў у Навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры, Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. З 1995 г. — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Даследуе крыніцы па гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры Беларусі, архітэктурныя помнікі, культурнае і мастацкае жыццё Мінска ХVІІ—ХІХ стст. Аўтар шматлікіх навуковых і краязнаўчых публікацый, прысвечаных мінуламу Мінска, у тым ліку кніг «Площадь Свободы в Минске» (1984), «Касцёл св. Сымона і св. Алены» (1996). Член праўлення Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і гістарычных мясцінах (IKOMOS). ![]() Мар'ян нарадзіўся ў 1943 г. у вёсцы Каракулічы на Мядзельшчыне. Выдаў зборнікі вершаў «Спатканне», «Крокі», «Станцыя», «Прыгаршчы суніц», «Забытыя словы», «Зона супраціўлення», «Твая пара сяўбы», «Заснежаныя ягады», «Горн прымірэння». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Жыве ў Солах. ![]() Ірына Жарнасек нарадзілася ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Выйшлі кнігі яе прозы «Ліст да сына», «Гульні над студняй», «Гадара». Пераклала з польскай мовы «Лісты Нікадэма» Яна Дабрачынскага і «Шэсць праўдаў веры» Эдварда Станека. Жыве ў Наваполацку. ![]() Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Заполле на Магілёўшчыне. Кандыдат філалогіі, абараніў дысертацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асветніцтва. У яго перакладзе друкавалася паэзія Гарацыя, байкі Эзопа і творы анакрэотыкаў. Займаецца ранняй гісторыяй Касцёла на Беларусі, беларускай анамастыкай. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Святар, журналіст. Нарадзіўся ў 1968 г. у в. Навасады на Гродзеншчыне. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1994), працаваў у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Закончыў факультэт філасофіі Люблінскага каталіцкага універсітэта (1999). Магістр філасофіі і ліцэнзіят праваслаўнага багаслоўя. Выдаў дзве кнігі эсэістыкі і інтэрв’ю «Версіі» (1995), «Дыялогі» з В. Быкавым (1995). Аўтар шматлікіх артыкулаў, перакладаў і эсэ. Працуе святаром у саборы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску. Васіль ЗУЁНАК
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |