![]() ![]() |
|
![]() |
![]() Дакументы Апостальскай Сталіцы
Касцёл. Чалавек. Сучаснасць
У свеце Бібліі
HAEREDITAS
Мастацтва
Святло слова
Ірына БАГДАНОВІЧ |
Аўтары
![]() Данута Бічэль нарадзілася ў в. Біскупцы на Лідчыне. У 1962 г. закончыла Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Аўтар кніг паэзіі: «Дзявочае сэрца» (1960), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992). ![]() Ксёндз Уладзіслаў Блін нарадзіўся 6 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю, абараніў магістарскую працу і ліцэнзіят. З 1991 г. працаваў пробашчам Магілёўскай катэдры св. Станіслава. У канцы 1998 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка і быў прызначаны ардынарыем новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі. ![]() Нарадзіўся 1 чэрвеня 1926 г. у в. Велька Маня ў Славакіі. У 1946 г. паступіў у духоўную семінарыю ў Браціславе. 19 чэрвеня 1951 г. абараніў ліцэнзіят па тэалогіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў таксама ў Рыме 23 снежня 1950 г. 6 студзеня 1983 г. у базыліцы св. Пятра з рук Яна Паўла ІІ атрымаў біскупскую сакру. 15 красавіка 1996 г. быў менаваны тытулярным арцыбіскупам дыяцэзіі Тубія і Апостальскім нунцыем на Беларусі. ![]() Аксана Данільчык нарадзілася ў Мінску. Закончыла філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН РБ. У гэтым жа інстытуце працуе малодшым навуковым супрацоўнікам. Выдала зборнік вершаў «Абрыс Скарпіёна» (1996). Перакладае з італьянскай мовы, займаецца даследаваннем італьянскай літаратуры. ![]() Мар'ян нарадзіўся ў 1943 г. у вёсцы Каракулічы на Мядзельшчыне. Выдаў зборнікі вершаў «Спатканне», «Крокі», «Станцыя», «Прыгаршчы суніц», «Забытыя словы», «Зона супраціўлення», «Твая пара сяўбы», «Заснежаныя ягады», «Горн прымірэння». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Жыве ў Солах. ![]() Ірына Жарнасек нарадзілася ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Выйшлі кнігі яе прозы «Ліст да сына» і «Гульні над студняй». Пераклала з польскай мовы «Лісты Нікадэма» Яна Дабрачынскага і «Шэсць праўдаў веры» Эдварда Станека. Жыве ў Наваполацку. ![]() Ксёндз Ян Крэміс нарадзіўся 16 жніўня 1972 г. у вёсцы Варанцы Глыбоцкага р-на. У 1996 г. скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю і 7 снежня 1996 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. У 1996–1998 гг. працаваў вікарыем у касцёле святых Сымона і Алены і ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У 2000 г. скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт. Магістр, кандыдат тэалагічных навук. Віцэ-рэктар Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. ![]() Таццяна Лапцёнак нарадзілася ў Мінску. У 1997 г. закончыла філфак БДУ. Мае кнігу вершаў «Я з табой» (1996). Друкуецца ў часопісах «Першацвет», «Маладосць». Працуе рэдактарам аддзела ў часопісе «Роднае слова». ![]() Вера Лойка нарадзілася ў вёсцы Батурынка на Смалявіччыне. Вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага. Друкавалася ў ЛіМе. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Надзея Салодкая нарадзілася ў вёсцы Шэркіна Лёзненскага раёна. Пасля заканчэння васьмі класаў Лёзненскай СШ № 2 і полацкага медвучылішча працавала ў Удзелаўскай участковай бальніцы на Глыбоччыне, потым – у полацкай аб'яднанай газеце. Па-сапраўднаму захапілася паэзіяй з 1996 г. Супрацоўнічае з кампазітарамі Ізмаілам Капланавым і Леанідам Захлеўным: імі напісаны песні на вершы паэткі, якія сёння выконваюць заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская, Ізмаіл Капланаў, ансамбль народнай музыкі «Бяседа». Творы Н.Салодкай друкаваліся ў мясцовай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. У выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да выдання кніжка вершаў «Свечка жаліцца небу». ![]() Франц Сіўко нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Вята на Мёршчыне. Піша прозу, публіцыстыку. Аўтар кніг «З чым прыйдзеш», «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў», цыкла аповесцяў «Боты сіньёра Паскуаліні», казак для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Жыве і працуе ў Віцебску.
|
![]() |
![]()
Design and programming by |
|
![]() |